Схенаплектус[3] (Schoenoplectus) — род травяністых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Схенаплектус

Schoenoplectus californicus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Schoenoplectus (Rchb.) Palla
(1888), nom. cons.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500920
NCBI  76500
EOL  30089
GRIN  g:10906
IPNI  1113490-2

Батанічнае апісанне правіць

 
Схенаплектус азёрны (Schoenoplectus lacustris) (пад літарамі B і C). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя, рэдка аднагадовыя, травяністыя расліны. Карэнішчы доўгія, паўзучыя. Сцёблы цыліндрычныя або трохграневыя, простыя. Лісце прыкаранёвае, развітае або рэдукаванае лускападобнае.

Кветкі двухполыя, у шматкветкавых каласках, сабраных у агульнае верхавіннае, парасонікападобнае суквецце з 1-2 прыкветнымі лістамі. Калякветнік з 1-6 доляй, часам рудыментарных, рэдка яны адсутнічаюць. Тычынак 3. Завязь верхняя, аднагнёздавая; лычыкаў 3, радзей 2. Плод гладкі або маршчыністы, трохграневы або плоска-выпуклы.

Таксанамія правіць

Род Схенаплектус па дадзеных Каралеўскіх батанічных садоў К’ю ўключае 34 віда[4]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Спіс відаў роду Схенаплектус на сайце Royal Botanic Gardens, Kew (англ.) (Праверана 9 ліпеня 2013)

Літаратура правіць

  • Ханджян Н. С. Род Schoenoplectus (Rchb.) Palla, Куча // Флора Армении = Հայաստանի Ֆլորան : в 11 т. / под ред. А. Л. Тахтаджяна. — Ruggell (Liechtenstein) : Gantner, 2001. — Т. 10 : Monocotyledones (исключая Poaceae) / отв. ред. тома Э. Ц. Габриэлян, М. Э. Оганесян. — С. 434—439. — 612 с. — ISBN 3-904144-16-2.

Спасылкі правіць

  • Schoenoplectus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 9 ліпеня 2013)