Сцяпан Андрэевіч Карнач

Сцяпан Андрэевіч Карнач (19181991) — генерал-маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Сцяпан Андрэевіч Карнач
Дата нараджэння 10 лістапада 1918(1918-11-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1991(1991-02-02) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў ваенна-паветраныя сілы
Гады службы 19381973
Званне
Генерал-маёр ВПС СССР
Генерал-маёр ВПС СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Суворава III ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія

правіць

Карнач Сцяпан нарадзіўся 10 лістапада 1918 года ў вёсцы Клінок (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння сельскай школы працаваў на адным з мінскіх заводаў, адначасова займаўся ў аэраклубе. У 1938 годзе Карнач быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 годзе ён скончыў 8-ю Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Паўднёвым, Крымскім, Стэпавым, 1-м і 2-м Украінскіх франтах[1].

Да 1944 годзе капітан Сцяпан Карнач быў штурманам 247-га знішчальнага авіяпалка  (руск.) 203-й знішчальнай авіядывізіі  (руск.) 1-га штурмавога авіякорпуса  (руск.) 5-й паветранай арміі  (руск.) Стэпавага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 270 баявых вылетаў, прыняў удзел у 70 паветраных баях, збіўшы 12 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 4 — у складзе групы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года капітан Сцяпан Карнач быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 1463[1][2].

Усяго ж за час свайго ўдзелу ў баях Карнач зрабіў 346 баявых вылетаў, прыняў удзел у 84 паветраных баях, збіў 16 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 4 — у складзе групы. З 18 лютага 1945 года прызначаны на пасаду камандзіра 156-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка  (руск.)[3], якім камандаваў да канца вайны.

Пасля заканчэння вайны Карнач працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1949 годе ён скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы, у 1958 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. У 1973 годзе ў званні генерал-маёра ён быў звольнены ў запас. Жыў у Адэсе. Памёр 2 лютага 1991 года, пахаваны на Таіраўскіх могілках Адэсы[1].

Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Суворава 3-й ступені, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. а б в г д Сцяпан Андрэевіч Карнач на сайце «Героі краіны»
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1
  3. Анохин В. А. Быков М. Ю. Все истребительные авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное. — Москва: Яуза-пресс, 2014. — С. 263. — 944 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.

Літаратура

правіць
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • На грани возможного. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: «Лимб», 1993.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. минск, 1984.
  • Анохин В. А. Быков М. Ю. Все истребительны авиаполки Сталина. Первая полная энциклопедия. — Научно-популярное. — Москва: Яуза-пресс, 2014. — С. 263. — 944 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-5-9955-0707-9.