Сцяпан Барысавіч Макарэвіч
Сцяпан Барысавіч Макарэвіч (1908, в. Гірымшчына, Сенненскі павет, Магілёўская губерня — 4 сакавіка 1938, Менск, НКУС) — беларускі журналіст, рэдактар.
Сцяпан Барысавіч Макарэвіч | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, рэдактар |
Дата нараджэння | 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 сакавіка 1938 |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Партыя |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся у 1908 годзе ў в. Гірымшчына Сенненскага павета Магілёўская губерня (цяпер — Талачынскі раён Віцебскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю, уступіў у ВКП(б).
Выконваў абавязкі загадчыка замежнага аддзела газеты «Чырвоная змена». Пражываў у кватэры № 64 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.
Арыштаваны 11 жніўня 1937 года ва ўласнай кватэры. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 15 лютага 1938 года як «агент польскіх разведорганаў» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны. Рэабілітаваны 30 красавіка 1989 года пракуратурай Беларускай ваеннай акругі. Асабовая справа № 24080-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
13 жніўня 1937 года па тым жа адрасе арыштавана інспектар Наркамата аховы здароўя БССР Міра Абрамаўна Турніцкая (нар. 1904 (?), Гродна), верагодна, жонка Сцяпана Макарэвіча. 21 студзеня 1938 года «тройкай» НКУС асуджана як «агент польскай разведкі» да вышэйшай меры пакарання і 29 лістапада 1938 года расстраляна ў Мінскай турме НКУС. Рэабілітавана 15 лютага 1956 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Яе асабовая справа пад № 5850-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Літаратура
правіць- МАКАРЭВІЧ Сцяпан Барысавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.