Сцяпан Парфёнавіч Маргунскі

Сцяпан Парфёнавіч Маргунскі (6 студзеня 1912, Чавусы6 снежня 1978) — беларускі юрыст.

Сцяпан Парфёнавіч Маргунскі
Дата нараджэння 6 студзеня 1912(1912-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 снежня 1978(1978-12-06) (66 гадоў)
Род дзейнасці юрыст
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Працоўную дзейнасць пачаў рахункаводам калгаса. З 1938 г. служыў у радах Чырвонай Арміі. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце, пры абароне Масквы быў цяжка паранены. У 19431944 гг. працаваў ва ўпраўленні кадраў Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання.

Закончыўшы гадавыя ленінскія курсы пры ЦК ВКП(б), у 1945 г. вярнуўся на беларускую зямлю. З 1945 па 1948 гг. знаходзіўся на партыйнай рабоце ў апараце ЦК КПБ. У 1946 г. скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. У 1951 г. завяршыў вучобу ў аспірантуры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС i абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Кіраваў сектарам права Інстытута філасофіі АН БССР, аддзелам прававых навук, працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У.І. Леніна.

Навуковую дзейнасць прысвяціў юрыдычнай навуцы. Асабістую ўвагу ўдзяляў даследаванням, прысвечаным станаўленню i развіццю дзяржаўнасці Беларусі. Па гэтай тэме абараніў доктарскую дысертацыю. Апублікаваў больш за 70 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана калектыўная праца – двухтомнік “Гісторыя дзяржавы i права Беларускай ССР”.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць