Сцяпан Рыгоравіч Драбязка
Сцяпа́н Рыго́равіч Драбя́зка (нар. 7 жніўня 1932 года, вёска Уюнішча, Сасніцкі раён, Чарнігаўская вобласць, Украінская ССР) —доктар юрыдычных навук, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, удзельнік Вялікай Айчынай вайны.[1]
Сцяпан Рыгоравіч Драбязка | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
1997 — 2002 | ||||
Адукацыя | Мінскі Юрыдычны Інстытут (1949) | |||
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук | |||
Месца працы | БДУ | |||
Нараджэнне | 7 жніўня 1922 (98 гадоў) в. Уюнішча, Сасніцкі раён, Чарнігаўская вобласць, УССР | |||
Навуковая дзейнасць | ||||
Навуковая сфера | юрыспрудэнцыя | |||
Месца працы | БДУ | |||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Сцяпан Рыгоравіч нарадзіўся ў вёсцы Уюнішча ва Украінскай ССР.
У 1949 годзе скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (зараз юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Паступіў у аспірантуру, якую скончыў у 1953 годзе, абараніўшы кандыдацкую дысертацыю па тэме “Закон саюзнай рэспублікі”[2], а ўжо ў 1969 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце па тэме “Эфектыўнасць заканадаўства ў стварэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы грамадства”[3].
З 1950 года працуе на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта, якую ўзначальваў у перыяд з 1972 па 1989 гг.. Пачынаючы працу з пасады выкладчыка зараз займае пасаду прафесара[3] гэтай кафедры (з 1989 году).
Прафесар Драбязка прымаў удзел у распрацоўцы трох Канстытуцый[1]:
- Канстытуцыі СССР 1977 года;
- Канстытуцыі БССР 1978 года;
- Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года.
Займаў пасаду Старшыні Дзяржаўнага экспертнага савета па сацыяльна-эканамічных праблемах і праблемах развіцця дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь[1].
У сваёй навуковай дзейнасці з’яўляецца аўтарам звыш 200 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, чатырох брашур, трох падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[4].
Узнагароды і званніПравіць
Сярод узнагарод і званняў, неабходна ўказаць наступныя[1][2]:
- Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь;
- Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі;
- Лаўрэат вышэйшай юрыдычнай прэміі “Феміда”;
- Нагрудны знак Міністэрства юстыцыі “За адзнаку” ІІ ступені;
- Ордэн Айчынай вайны ІІ ступені (згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 сакавіка 1985);
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР;
- Медаль “За перамогу над Германіяй ў Вялікай Айчынай вайне” (ад 23.10.1945);
- Медаль “За працоўную доблесць” (ад 23.10.1945);
- Медаль “Ветэран працы” (ад 12.12.1985);
- Медаль “За доблесную працу” (ад 31. 03. 1970);
- Медаль “За шматгадовую добрасумленную працу” (ад 12.12.1985);
- Медалі ў гонар 20, 30, 40, 50 і 60 гадоў перамогі у ВАВ;
- Медалі ў гонар 60 і 70 гадоў Узброеных сілаў;
- Медалі ў гонар 60 і 65 годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
- ↑ 2,0 2,1 http://www.law.bsu.by/users/?113
- ↑ 3,0 3,1 https://bsu.by/?guid=64631&detail=140353
- ↑ http://jour.folkndl.bsu.by/index.php/personalii/fakultety-i-vuchebnyya-instytuty/79-law/598-drabyazka-stsyapan-rygoravich-07-08-1922
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |