Сэмюэл Лерой Джэксан
Сэмюэл Лерой Джэксан (англ.: Samuel Leroy Jackson; нар. 21 снежня 1948, Вашынгтон) — амерыканскі акцёр кіно і тэлебачання, прадзюсар. У 1991 годзе атрымаў прызнанне крытыкаў за сваю ролю ў фільме «Трапічная ліхаманка», а пасля з’явіўся ў такіх фільмах, як «Слаўныя хлопцы», «Гульні патрыётаў» і «Парк Юрскага перыяду». У 1994 годзе зняўся ў фільме «Крымінальнае чытво», што вывела яго на ўзровень суперзорак і прынесла некалькі ўзнагарод. З тых часоў Джэксан зняўся больш чым у 100 фільмах і заваяваў мноства ўзнагарод на працягу ўсёй сваёй кар’еры.
Сэмюэл Лерой Джэксан | |
---|---|
англ.: Samuel L. Jackson | |
![]() | |
Дата нараджэння | 21 снежня 1948[1][2][…] (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | LaTanya Richardson[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, акцёр, кінапрадзюсар, акцёр агучвання, характарны акцёр, тэлеакцёр, тэлепрадзюсар |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000168 |
samuelljackson.com | |
![]() |
Вядомы па шматгадоваму супрацоўніцтву з рэжысёрам Квенцінам Таранціна, у якога Джэксан зняўся ў цэлым шэрагу фільмаў — «Крымінальнае чытво», «Джэкі Браўн», «Джанга вызвалены», «Агідная васьмёрка», «Забіць Біла 2». Таксама сыграў персанажа коміксаў Ніка Ф’юры ў мностве фільмаў кінематаграфічнай сусвету Marvel.
Зноскі
- ↑ Samuel L. Jackson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Samuel L. Jackson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Samuel L. Jackson // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #124198511 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ https://africtelegraph.com/cinema-lacteur-samuel-l-jackson-devient-citoyen-gabonais/
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сэмюэл Лерой Джэксан