Сэрвач (балота)
балота ў Віцебскай вобласці Беларусі
Сэ́рвач[1][2] — балота ў Беларусі, у Докшыцкім (5000 га) і Глыбоцкім (500 га) раёнах Віцебскай вобласці, у вадазборы ракі Сэрвач.
Сэрвач | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Плошча | 50,5 км² |
Найбольшая глыбіня | 8,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,3 м |
Балота складаецца з вярховага (68 %), нізіннага (19 %) і мяшанага (13 %) тыпаў. Агульная плошча складае 5500 га, у межах прамысловага адкладу — 5200 га. У балоце значныя запасы гідролізнага торфу. Найбольшая глыбіня залягання да 8,2 м, сярэдняя — 3,3 м. Агульныя запасы торфу на 1 студзеня 1984 каля 26,2 млн тон[2]. Слой сапрапелю магутнасцю да 2,6 м.
Балота Сэрвач часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасвоеных тэрыторыях пераважаюць асокі і хмызнякі. Месца гняздоўя вяртлявай чарацянкі[3][4] і дупеля[4].
Зноскі
правіць- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б ЭПБ 1986.
- ↑ Вертлявая камышовка Архівавана 17 снежня 2023. (руск.) // Сайт заказніка «Званец»
- ↑ а б Сервечь // Рамсарские угодья Республики Беларусь Архівавана 27 студзеня 2021. (руск.)
Літаратура
правіць- Сэрвач́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 329. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сэрвач́ // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 61. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Д. Г. Груммо, Н. А. Зеленкевич, О. В. Созинов, Е. В. Мойсейчик, Д. Ю. Жилинский, Р. В. Цвирко. РАСТИТЕЛЬНОСТЬ РЕСПУБЛИКАНСКОГО ГИДРОЛОГИЧЕСКОГО ЗАКАЗНИКА «СЕРВЕЧЬ» (руск.) (PDF) С. 110—125. Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 5. Эканоміка. Сацыялогія. Біялогія. Том 11, № 1, 2021. — ISSN 2221-5336 (2 снежня 2021). Праверана 17 снежня 2023.
- Сервечь // Рамсарские угодья Республики Беларусь Архівавана 27 студзеня 2021. (руск.)