Масалянская сядзіба
Масалянская сядзіба — сядзіба Біспінгаў у в. Масаляны (Бераставіцкі раён), помнік сядзібна-паркавай архітэктуры XIX ст. Меў рысы стыляў ампір і несапраўднай готыкі. Пасля значнай перабудовы ў 1970-я гады сядзібны дом страціў гістарычны выгляд.
Славутасць | |
Сядзібна-паркавы ансамбль Біспінгаў | |
---|---|
![]() Сядзіба на карціне Н. Орды | |
53°21′35,50″ пн. ш. 24°00′21,43″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Масаляны |
Архітэктурны стыль | ампір |
Архітэктар | Аляксандр Градэцкі |
Дата заснавання | 1830-я |
Асноўныя даты | |
1970-я — Перабудова сядзібнага дома |
|
Будынкі | |
сядзібны дом • бровар • капліца • гаспадарчыя пабудовы • парк | |
![]() |
Архітэктура
правіцьМураваны аднапавярховы будынак складанай канфігурацыі ў плане, быў пастаўлены на высокі цокаль. Цэнтральная частка, накрытая вальмавым дахам, была вылучана чатырохкалоннай паўратондай, якая заканчвалася квадратным у плане бельведэрам са скульптурай у завяршэнні. Бакавыя крылы палаца на галоўным фасадзе афармлялі слупавыя галерэі. Прамавугольныя і спічастыя вокны цэнтральнай часткі і бакавых крылаў былі аздоблены абрамленнямі з сандрыкамі і архівольтамі.
Палац вядомы паводле малюнку Н. Орды 1860—1870-х гадоў, калі належаў Біспінгам.
-
Сядзіба ў пачатку XX ст.
-
Сядзіба ў пачатку XX ст.
-
Сядзіба ў пачатку XX ст.
-
Сядзіба ў пачатку XX ст.
-
Сядзіба ў 1939 годзе
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Масалянская сядзіба
- Масалянская сядзіба на сайце Radzima.org
- Масалянская сядзіба на сайце Глобус Беларусі (руск.)