Піпенберг (сядзіба)
Піпенберг — сядзіба канца XVIII—XIX стст. на ўскраіне Магілёва.
Славутасць | |
Піпенберг | |
---|---|
| |
53°51′58″ пн. ш. 30°16′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Гісторыя
правіцьНалежала беларускаму генерал-губернатару Пятру Багданавічу Пасеку (1736—1804). Пасек меў пазашлюбнага сына Пятра (1779—1825), якога пяшчотна ў дзяцінстве называлі «Піпінка»[1] — ад гэтага імя ўтворана назва сядзібы. Да яго ж, як адзінага сына Пятра Багданавіча, сядзіба перайшла па спадчыне[1]. Затым яна была купленая Янчыным, які пазней падараваў сядзібу для галоўнай штаб-кватэры расійскай арміі[2].
1 студзеня 1865 года на дачы Піпенберг адкрыта Магілёўская жаночая (Марыінская) гімназія з невялікім пансіёнам на 30 дзяўчынак. У 1872 годзе гімназія набыла аднапавярховы мураваны будынак па Дняпроўскім праспекце ў Магілёве[3].
Архітэктура
правіцьАнсамбль сядзібы размяшчаўся на дзвюх тэрасах правага берага Дняпра. На верхняй тэрасе па-над прамавугольным ставам стаяў сядзібны дом у стылі класіцызму з элементамі несапраўднай готыкі, на ніжняй — натуральныя і штучныя пасадкі, творы дойлідства малых форм (альтанкі, капліцы, статуі, амфітэатры і інш.). Цэнтр ансамбля — трохпавярховая мураваная прамавугольная ў плане гаспода ў стылі класіцызму (1780-я) з сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй (захаваліся падмуркі). Цэнтр галоўнага фасада, арыентаванага на раку, быў вылучаны плоскім рызалітам, васьмікалонным порцікам і завяршаўся паўфрантонам. Вокны першага паверха прамавугольныя, другога і трэцяга — стральчатыя. Планіроўка мяшаная, у цэнтры размяшчалася прамавугольная ў плане парадная зала з выхадам на балкон. Вестыбюль, лесвіцы і іншыя дапаможныя памяшканні згрупаваны ў частцы дваровага фасада[2].
Сядзіба не збераглася. Уцалелі рэшткі падмуркаў, часткова збярогся парк[2].
Зноскі
- ↑ а б ПАССЕК Пётр Петрович.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2022. Праверана 9 жніўня 2022.
- ↑ а б в Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 9 жніўня 2022.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Піпенберг (сядзіба) на сайце Radzima.org