Сядзібна-паркавы ансамбль Корвін-Мілеўскіх (Лаздуны)
Сядзібна-паркавы ансамбль Корвін-Мілеўскіх існаваў у XIX — першай палове XX ст. у в. Лаздуны (цяпер Іўеўскі раён).
Славутасць | |
Сядзібна-паркавы ансамбль Корвін-Мілеўскіх | |
---|---|
![]() Палац графа Іпаліта Корвін-Мілеўскага ў маёнтку Лаздуны, фота паміж 1925—1939 гг. | |
53°58′05″ пн. ш. 25°58′24″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Лаздуны 1 |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
АрхітэктураПравіць
Мураваны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак быў пастаўлены на бутавы цокаль і завяршаўся вальмавым гонтавым дахам. Атынкаваныя звонку сцены прарэзвалі прамавугольныя аконныя праёмы, у першым паверсе завершаныя трохвугольнымі франтончыкамі, у другім — плоскімі сандрыкамі. Галоўны ўваход вылучала аркадная галерэя, над якой была тэраса з трыма драўлянымі калонамі, што падтрымлівалі трохвугольны шчыт з дзвюма прамавугольнымі вокнамі. Планіроўка анфіладная. Да палацу прылягаў парк, у якім стаялі разнастайныя гаспадарчыя збудаванні, у т.л. двухпавярховы драўляны лямус, вырашаны ў выглядзе васьміграннай вежы з галерэйкай на другім паверсе і шатровым гонтавым пакрыццём.
ЛітаратураПравіць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сядзібна-паркавы ансамбль Корвін-Мілеўскіх (Лаздуны) на сайце Radzima.org
- Сядзібна-паркавы ансамбль Корвін-Мілеўскіх (Лаздуны) на сайце Глобус Беларусі (руск.)