Сядзібна-паркавы ансамбль Наркевічаў-Ёдкаў (Лапушна)
Сядзібна-паркавы ансамбль Наркевічаў-Ёдкаў — колішняя сядзіба ў в. Лапушна (Дзятлаўскі раён), існавала ў XIX — першай палове XX ст.
Славутасць | |
Сядзібна-паркавы ансамбль Наркевічаў-Ёдкаў | |
---|---|
53°29′43,28″ пн. ш. 25°42′09,75″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | |
Архітэктурны стыль | ампір |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Архітэктура
правіцьМураваны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак, пастаўлены на высокі цокаль, быў накрыты вальмавым гонтавым дахам. Меў рысы стылю ампір. Сцены (гладкая тынкоўка чаргуецца з гарызантальным рустам) завершаны антаблементам з плоскім фрызам і карнізам на дэнтыкулах. Прамавугольныя вокны завяршаліся трохвугольнымі і лучковымі франтончыкамі, плоскімі сандрыкамі. Цэнтральную частку галоўнага фасада вылучаў манументальны шасцікалонны порцік дарычнага ордара з антаблементам (плоская абака, фрыз з трыгліфамі, карніз на дэнтыкулах) і трохвугольным франтонам з паўцыркульным акном у тымпане. На паркавым фасадзе слупавая галерэя з аднасхільным пакрыццём. Порцік галоўнага і галерэя паркавага фасадаў мелі тэрасы, агароджаныя балюстрадамі. Планіроўка анфіладная з параднай залай у цэнтры.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сядзібна-паркавы ансамбль Наркевічаў-Ёдкаў (Лапушна) на сайце Radzima.org
- Сядзібна-паркавы ансамбль Наркевічаў-Ёдкаў (Лапушна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)