Сядзібна-паркавы ансамбль (Вопытная)

Сядзібна-паркавы ансамбль Нітаслаўскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму. Створаны ў другой палове XIX ст. у в. Вопытная (Верхнядзвінскі раён). Належаў Лапацінскім.

Славутасць
Сядзібна-паркавы ансамбль Нітаслаўскіх
55°51′11,83″ пн. ш. 27°42′57,90″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вопытная
Архітэктурны стыль позні класіцызм
Першае згадванне другая палова XIX ст.
Будынкі
сядзібны дом • флігель • жылы дом • гаспадарчыя пабудовы • парк
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000232шыфр 213Г000232
Map

Архітэктура правіць

Сядзібны ансамбль арганізаваны вакол сажалкі са штучным возерам (па словах мясцовых жыхароў, раней пасярод возера знаходзілася і штучная выспа, вымашчаная брукам, да якой вёў драўляны мост), уключае гасподу з парадным партэрам перад ёй, капліцу, гаспадарчыя пабудовы і невялікі парк пейзажнага тыпу. Гаспода — мураваная аднапавярховая прамавугольная ў плане, з двухпавярховай цэнтральнай часткай. Аб'ёмы накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі ў тарцах. Па баках будынку рызаліты з чатырохкалоннымі порцікамі пры ўваходах. Сцены дэкарыраваныя пілястрамі, рустоўкай, філёнгамі і завершаныя развітымі карнізамі. Аконныя праёмы прамавугольныя.

У сядзібе да 1967 года быў размешчаны ветэрынарны тэхнікум. Помнік рэспубліканскага значэння.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць