Сядзібна-паркавы комплекс Рудзяеўскіх (Пярэдзелка)

Сядзібна-паркавы комплекс Рудзяеўскіх — помнік архітэктуры класіцызму 1-й паловы XIX ст. на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Пярэдзелкі Лоеўскага раёна, на правым беразе р. Дняпро.

Сядзібна-паркавы комплекс
Сядзібна-паркавы комплекс Рудзяеўскіх
Сядзіба Рудзяеўскіх
Сядзіба Рудзяеўскіх
52°01′48″ пн. ш. 30°43′51″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Пярэдзелка
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы XIX ст.
Будынкі
сядзібны дом • флігель • парк
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 312Г000489шыфр 312Г000489
Map

Архітэктура правіць

Сядзібны дом уяўляе сабой двухпавярховы будынак складанай у плане формы, сіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, накрыты вальмавым дахам. Цэнтральная частка будынка закрытымі галерэямі злучана з аднапавярховымі флігелямі. Уваход па цэнтры галоўнага заходняга фасада вылучаны дарычным порцікам з аздобленым сухарыкамі трохвугольным франтонам і балконам, аналагічны порцік вылучаецца і на цэнтральнай частцы дваровага фасада. Будынак дэкараваны ліштвамі, сандрыкамі, рустам, філёнгамі. Планіроўка сядзібнага дома калідорная, з вялікім вестыбюлем у цэнтры.

Часткова захаваўся пейзажны парк, у якім растуць мясцовыя пароды дрэў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць