Сялява (возера)
Сялява — адно з найбуйнейшых азёраў на паўночным усходзе Беларусі, размешчана на тэрыторыі Крупскага раёна Мінскай вобласці ў басейне ракі Лукомка (прыток Заходняй Дзвіны) за 20 км на поўнач ад горада Крупкі.
Сялява | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 167,7[1] м |
Даўжыня | 15 км |
Шырыня | 3 км |
Плошча | 15 км² |
Аб’ём | 0,0948 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 44,3 км |
Найбольшая глыбіня | 17,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 6,3 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,2 ‰ |
Празрыстасць | 3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 324 км² |
Упадаюць | рэкі Высокая, Ракітаўка, ручаі |
Выцякаюць | пратока ў возера Абіда |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Возера Сялява з’яўляецца азёрным вадасховішчам, узнікшым на месцы азёр Сялява і Рабца пры будаўніцтве плаціны Сяляўскай ГЭС на рацэ Югна ў 1965 годзе[2].
Плошча паверхні возера каля 15 км², з іх прыкладна дзве траціны — паўднёвы плёс (уласная тэрыторыя возера Сялява), адна трэць — паўночны плёс (тэрыторыя возера Рабца). У цэнтральнай частцы возера знаходзяцца тры выспы, самая буйная з якіх мае плошчу каля 200 гектараў. Даўжыня возера 15 км, найбольшая шырыня 3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 17,6 м.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 6—8, на поўначы 3—5 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія і пясчаныя. Месцамі берагі забалочаныя. Ложа возера да глыбіні 4—6, у асобных месцах да 10 метраў, выслана пясчана-галечнымі, пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, глыбей — сапрапелем.
Возера эўтрофнае, праточнае. У возера ўпадаюць рэкі Высокая і Ракітаўка, пратока з возера Худавец[1], ручаі і меліярацыйныя каналы. На поўначы Сялява злучана шырокай пратокай з возерам Абіда. Зарастае слаба.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, плотка, мянтуз і іншыя віды рыб.
Каля возера вёскі Баркі, Высокае, Прошыка, Старожышча, Худава, Дубы, Гузовіна, Янаўшчына, аграгарадок Калодніца. Возера ўваходзіць у склад ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява»[3][4].
Сярод мясцовых жыхароў існуе легенда што 28 жніўня 1942 года ў возера Сялява зваліўся бамбардзіроўшчык Пе-8, які перавозіў у Англію 4 тоны золата ў якасці перадаплаты за пастаўкі па ленд-лізу[5].
Зноскі
- ↑ а б Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- ↑ Возера Сялява Архівавана 8 снежня 2012.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 25.02.1993 N 99 "Об образовании Государственного ландшафтного заказника «Селява» (руск.)
- ↑ Ландшафтные заказники Архівавана 27 сакавіка 2012. (руск.)
- ↑ Есть ли золото на дне Селявы? (руск.)
Літаратура Правіць
- Мельнікаў А. К. Сялява // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 63.
- Сялява // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 337—338. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 15, 45. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Центральная Беларусь. Карта. Указатель населённых пунктов. Таблица расстояний / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2008. — 10 000 экз. (руск.)