Сямён Маркавіч Фрыд

Сямён Маркавіч Фрыд (Сямён Мордухавіч Фрыд; 14 лістапада 1891, Смілавічы, Ігуменскі павет, Мінская губерня — 16 лютага 1946, Мінск) — савецкі мікрабіёлаг, прафесар (1933).

Сямён Маркавіч Фрыд
Дата нараджэння 2 (14) лістапада 1891[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 1946(1946-02-16) (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Мардэхай Фрыд[d]
Дзеці Valeri Frid[d]
Род дзейнасці мікрабіёлаг, урач, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, ваенны ўрач
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (1936)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 14 лістапада 1891 года ў Смілавічах.

Скончыў Саратаўскі ўніверсітэт (1918). З 1919 года служыў урачом на франтах Грамадзянскай вайны. У 1921—1930 гг. — лабарант, асістэнт, дацэнт у Дзяржаўным венералагічным інстытуце ў Маскве, у 1931—1933 гадах — дацэнт кафедры мікрабіялогіі ў 1-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце. У 1933—1941 гадах загадваў кафедрай мікрабіялогіі ў Мінскім медыцынскім інстытуце, адначасова навуковы кіраўнік НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. У 1936 годзе атрымаў доктарскую ступень. У 1941—1943 гадах — прафесар кафедры мікрабіялогіі Ваенна-медыцынскай акадэміі. З 1943 года — ваенурач I рангу (падпалкоўнік медыцынскай службы)[3].

У 1943—1944 гадах — загадчык кафедры мікрабіялогіі Беларускага медыцынскага інстытута (эвакуіраванага ў Яраслаўль).

У 1944—1946 гадах — дырэктар Беларускага Інстытута мікрабіялогіі і эпідэміялогіі.

Памёр 16 лютага 1946 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Сям’я правіць

  • Сын — Валерый Сямёнавіч Фрыд (1922—1998), драматург і кінасцэнарыст.
  • Бацька — рабін Мардухай Фрыд, загінуў у Мінскім гета. Сястра — Хася Мордухаўна (Ганна Маркаўна) Фрыдлянд (дзявочае прозвішча — Фрыд; 1879—1959).
  • Пляменнік (сын сястры) — Іосіф Бенцыянавіч Фрыдлянд (1907—1981), савецкі біяхімік, доктар біялагічных навук, прафесар.

Навуковыя працы правіць

  • Брушны тыф і барацьба з ім (1936).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Памяти С. М. Фрида: [Некролог] // Сов. Белоруссия. — 1946. — 17 февр. — С. 4.
  • Фрыд Сямен Маркавіч (1891—1946), савецкі мікрабіёлаг//БелСЭ. — Мн., 1974. — Т. 10. — С. 643.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 483. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999.
  • Руководители санитарно-эпидемиологической службы Республики Беларусь. — Минск, 2001.
  • Сцежкамі Ігуменшчыны / Алесь Карлюкевіч. — Мінск, 2008.