Сямён Яфімавіч Сцяпук
Сямён Яфімавіч Сцяпук (1911, вёска Гарадзішча, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць — 1988, Мінск) — капітан МУС СССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Сямён Яфімавіч Сцяпук | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 студзеня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 сакавіка 1988 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1930—1960 (з перарывамі) |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
БіяграфіяПравіць
Сямён Сцяпук нарадзіўся 26 студзеня 1911 года ў вёсцы Гарадзішча (цяпер — Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў Гомельскі будаўнічы тэхнікум. У 1930—1936 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі, працаваў у органах НКУС СССР. У чэрвені 1941 года Сцяпук паўторна быў прызваны ў армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе ён скончыў курсы малодшых лейтэнантаў[1].
Да лістапада 1943 года старшы лейтэнант Сямён Сцяпук камандаваў ротай аўтаматчыкаў 520-га стралковага палка 167-й стралковай дывізіі(руск.) бел. 38-й арміі(руск.) бел. 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Кіева. 3-5 лістапада 1943 года рота Сцяпука паспяхова дзейнічала падчас баёў за Пушчу-Вадзіцу(руск.) бел. і Святошына(руск.) бел., нанёсшы ворагу вялікія страты[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года старшы лейтэнант Сямён Сцяпук быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1][2].
У 1947—1960 гадах Сцяпук зноў працаваў у органах МУС СССР, быў звольнены ў запас у званні капітана. Пражываў у Мінску. Памёр 11 сакавіка 1988 года[1].
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага і Айчыннай вайны 1-й ступені, шэрагам медалёў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Степук Семён Ефимович (руск.) . AZ Library. Праверана 2014-7-16.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1
ЛітаратураПравіць
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Навечно в сердце народном, 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. / стр. 495.
СпасылкіПравіць
Сямён Яфімавіч Сцяпук на сайце «Героі краіны»