Сяргей Іванавіч Усенка

Сяргей Іванавіч Усенка (нар. 11 жніўня 1943, г. Паўлава-на-Ацэ[1], РСФСР — 11 верасня 2011, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Сяргей Іванавіч Усенка
Дата нараджэння 11 жніўня 1943(1943-08-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 верасня 2011(2011-09-11) (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут імя С. М. Кірава[2], у 1968 годзе Уральскі філіял Маскоўскага архітэктурнага інстытута па спецыяльнасці «Архітэктура». Архітэктар Уральскага завода цяжкага машынабудавання у г. Свярдлоўску. У 1969 годзе запрошаны архітэктарам у праектны інстытут «Мінскпраект», кіраўнік групы архітэктараў у Белдзіпрагандлі, кіраўнік майстэрні ў Белжылпраекце, з 1981[1] года — галоўны архітэктар Беларускага канструктарска-тэхналагічнага інстытута гарадской гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. З 1985 года кіраўнік творчай майстэрні ў ДПІ «Мінскпраект», з 1990 года галоўны архітэктар жыллёвага будаўніцтва. У 2006 адкрыў сваю творчую майстэрню[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражываў у Мінску[1].

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): будынак філіяла Лендзіпрамясамалпрама па вул. В. Харужай, рэканструкцыя цэнтральнага сквера, матэля, паштамта, корпуса гасцініцы «Мінск», дрэваапрацовачны камбінат у Барысаве (1980)[1], актыўна браў удзел у распрацоўцы рэстаўрацыі і рэканструкцыі Траецкага прадмесця г. Мінска (19701983), быў адным з яго ініцыятараў[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Усенко Сергей Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.
  2. 2,0 2,1 2,2 Усенко Сергей Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

ЛітаратураПравіць

  • Усенко Сергей Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  • Усенко Сергей Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.