Сяргей Аляксандравіч Балашэнка

Сяргéй Аляксáндравіч Балашэнка (нар. 15 жніўня 1962 года, в. Стайкі, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — прафесар, дэкан юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, заснавальнік нацыянальнай школы экалагічнага права.[1]

Сяргей Аляксандравіч Балашэнка
Балашэнка.jpg
сцяг
Дэкан юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
сцяг
з 2002
Папярэднік Валерый Гадуноў
 
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Дзейнасць вучоны
Месца працы БДУ
Нараджэнне 15 жніўня 1962(1962-08-15) (58 гадоў)
 
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера юрыспрудэнцыя
Месца працы БДУ
 
Узнагароды

Medal of Francis Skorina rib.png

БіяграфіяПравіць

Сяргей Аляксандравіч нарадзіўся ў вёсцы Стайкі, Магілёўскага раёна, Магілёўскай вобласці Беларускай ССР у 1962 годзе.

Скончыў у 1989 годзе юрыдычны факультэт, пасля чаго адразу працаўладкаваўся на пасаду выкладчыка кафедры дзяржаўнага права і савецкага будаўніцтва. Пачынаючы з 1991 года з’яўляецца загадчыкам кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэта БДУ.[2]

З 1999 па 2002 займаў пасаду дэкана факультэта кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.

З’яўляецца членам Прававога кансультатыўнага саветы пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Навукова-кансультатыўнага савета пры Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь, намеснікам старшыні грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.[1]

У якасці эксперта ПРААН, Сусветнага банка, UNIDO і іншых удзельнічаў у шэрагу міжнародных праграм.

Прымаў удзел у рэалізацыі праграмы па ўмацаванні інстытуцыйнага развіцця ў 2003 годзе.

Удзельнічаў у Праграме ПРААН/ГЭФ экалагічнага аздараўлення Дняпра ў 20022005 гадах.

Быў экспертам Праграмы развіцця ААН «Будаванне патэнцыялу ў вобласці Стратэгічнай экалагічнай адзнакі ў вобласці рэалізацыі прыродаахоўных канвенцый Рэспублікі Беларусь» у 20092010 гадах.

Сяргей Аляксандравіч галоўны рэдактар часопіса «Права.by» і выдання чацвёртага тома «Беларускай юрыдычнай энцыклапедыі».[1]

Навуковая дзейнасцьПравіць

З’яўляецца аўтарам шэрагу патэнтаў і карысных мадэляў, напрыклад «Аттрактант для кровососущих насекомых и способ борьбы с кровососущими насекомыми» ці «Установка для преобразования энергии движущейся текучей среды в полезную энергию».[1]

Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзяржаўнае кіраванне ў галіне аховы і выкарыстання лясоў» у 1993, а ў 2001 — доктарскую дысертацыю на тэму «Дзяржаўнае кіраванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя». Акрамя таго распрацаваў тэорыю прававога мадэлявання ў праватворчай дзейнасці.[2]

З’яўляецца аўтарам звыш 100 навуковых прац у экалагічным напрамку і прававога мадэлявання. Акрамя таго падрыхтаваў двух дактароў юрыдычных навук і чатырох кандыдатаў.

Узнагароды і падзякіПравіць

Узнагароджаны[2]:

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С.А. Балашэнка (адк. рэд.), А.В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. - Мінск : БДУ, 2015. - 263 с. : іл.
  2. 2,0 2,1 2,2 http://www.law.bsu.by/users/?17