Сяргей Мікалаевіч Вайцяхоўскі

Сяргей Мікалаевіч Вайцяхоўскі (16 кастрычніка 1883, Віцебск — 7 красавіка 1951, Іркуцкая вобласць) — расійскі і чэхаславацкі ваенны. Адзін з кіраўнікоў Белага руху.

Сяргей Мікалаевіч Вайцяхоўскі
Сяргей Вайцэхоўскі
Дата нараджэння 16 (28) кастрычніка 1883 ці 29 кастрычніка 1883(1883-10-29)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 1951(1951-04-07)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Сцяг Расіі Белы рух
Сцяг Чэхіі Чэхаславакія
Род войскаў Руская імператарская армія і Чэхаславацкія легіёны[d][3]
Гады службы 19021939
Званне
Камандаваў Галоўнакамандуючы Усходнім фронтам Рускай арміі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Расійская імперыя

Ордэн Святога Георгія III ступені
Ордэн Святога Георгія III ступені
3-й ст.
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
4-й ст.
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
3-й ст.
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
4-й ст.
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
2-й ст.
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
3-й ст.
Ордэн Святой Ганны IV ступені
Ордэн Святой Ганны IV ступені
4-й ст.
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
2-й ст.
Ордэн Святога Станіслава III ступені
Ордэн Святога Станіслава III ступені
3-й ст.

Замежныя ордэны

Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер чэхаславацкага ордэна Сокала Чэхаславацкі Ваенны крыж 1918 Ордэн Белага льва 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 16 кастрычніка 1883 года ў шляхецкай сям’і ў Віцебску ў Расійскай імперыі. Паходзіў з абруселай польска-літвінскай шляхты.[4] Скончыў рэальнае, потым — з адзнакай — артылерыйскае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу ў 1904 г. Удзельнічаў у руска-японскай вайне у 1905 годзе, але непасрэдна ў баявых дзеянных не ўдзельнічаў. Працягнуў навучанне ў Акадэміі Генеральнага штаба. У 1913 г. скончыў лётную школу. Служыў на Каўказе, Далёкім Усходзе, у Беластоку, у Маскоўскай вайсковай акрузе.

У час Першай сусветнай вайны ваяваў на тэрыторыі Беларусі, дзе на лініі фронту «Вілейка — Маладзечна» атрымаў раненне. У 1917 годзе быў прызначаны начальнікам штаба 1-й Чэхаславацкай стралковай дэвізіі, якая была сфарміравана ў складзе расійскай арміі на Паўднёва-Заходнім фронце. Атрымаў ранг падпалкоўніка.

Ад снежня 1917 года — камандзір 3-га стралковага палка ім. Яна Жыжкі, які быў сфармаваны з ліку ваеннапалонных аўстра-венгерскай арміі — чэхаў і славакаў. Удзельнічаў у так званым «паўстанні чэхаславацкага корпуса» — узброеным выступленні супраць бальшавікоў. Атрымаў ранг генерал-маёра ад чэхаславацкай нацыянальнай рады.

Быў галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі Белага руху на Усходзе, а затым — камандуючым войскам на Далёкім Усходзе. Ваяваў з Чапаевым і будучым савецкім маршалам Тухачэўскім. У кастрычніку 1918 года згодна з рашэннем Чэхаславацкай нацыянальнай рады 35-гадовы Вайцэхоўскі стаў генералам. На пачатку 1919 года папрасіў адстаўку ў чэхаславакаў і далучыўся да арміі Аляксандра Калчака. Удзельнік «Вялікага Сібірскага ледзянога паходу». Быў узнагароджаны вышэйшай расійскай ваеннай узнагародай — ордэнам святога Георгія.

З 1920 года на эміграцыі — выехаў у Канстанцінопаль, а потым у Чэхаславакію. У 1921 г. пагадзіўся на запрашэнне чэхаславацкага ўрада працягнуць ваенную службу. У маі 1921 года атрымаў чэхаславацкае грамадзянства і пацверджанне яго чыну генерал-маёра. З гэтага часу служыў у арміі Чэхаславакіі. Камандаваў ваеннымі акругамі і 1-й Чэхаславацкай арміяй, фактычна стаўшыся бацькам чэхаславацкай нацыянальнай арміі.

Падчас Мюнхенскага крызісу 1938 г. выступіў супраць Мюнхенскага пагаднення і з’яўляўся актыўным прыхільнікам узброенага супрацьстаяння агрэсіі Германіі, што паслужыла падставай для адпраўкі яго ў адстаўку 1 красавіка 1939 г. Неўзабаве Чэхаславакія была падзелена і часткова акупаваная Германіяй. У тым жа годзе стварыў і ўзначаліў падпольную арганізацыю «Абарона народа», пазней адышоў ад яе. Уваходзіў у падпольны чэхаславацкі ўрад. У 1943 г. не прыняў прапанову немцаў узначаліць Рускае вызваленчае войска замест генерала Уласава, заявіўшы, што хоць ненавідзіць камуністычны лад, але не будзе ваяваць супраць рускіх. У маі 1945 г. арыштаваны савецкай контрвыведкай «СМЕРШ» як удзельнік Белага руху, асуджаны на 10 год зняволення савецкіх канцлагераў.

Памёр у красавіку 1951 г. у лагернай бальніцы Азерлага паблізу горада Тайшэт Іркуцкай вобласці.

У 1996 г. рэабілітаваны. У 1997 г. указам прэзідэнта Вацлава Гавела ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Чэшскай Рэспублікі — ордэнам Белага Льва 3-й ступені.

Памяць правіць

  • У 2003 годзе ў чэшскім горадзе Брно ў будынку электратэхнічнага інстытута, у якім у 1920—1930-х гадах размяшчаўся штаб ваеннага кіравання, была адкрыта мемарыяльная дошка генералу Вайцяхоўскаму.
  • З 11 верасня да 7 кастрычніка 2012 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь праходзіла выстава «Сяргей Вайцяхоўскі. Генерал дзвюх армій». Ініцыятарам і арганізатарам выстаўкі пра Сяргея Вайцяхоўскага, пры непасрэдным удзеле Нацыянальнага гістарычнага музея, стала сям’я Радаевых. Выстава была арганізаваная сумесна з Пасольствам Чэшскай Рэспублікі і Пасольствам Славацкай Рэспублікі. На выставе былі паказаныя гістарычныя артэфакты: фатаграфіі, дакументы, кнігі, значкі, узнагароды. Частку экспанатаў прадставілі нашчадкі Вайцэхоўскага, якія жывуць у ЗША.
  • Беларускі дакументальны фільм «Сяргей Вайцяхоўскі. Генэрал без Айчыны» перамог у катэгорыі Дакументальнага гістарычнага кіно на варшаўскім VI Міжнародным фестывалі гістарычных і ваенных фільмаў.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Legie 100 Праверана 25 снежня 2022.
  4. https://www.radio.cz/ru/rubrika/progulki/general-dvux-armij-tragicheskaya-sudba-sergeya-vojcexovskogo Генерал двух армий. Трагическая судьба Сергея Войцеховского

Літаратура правіць

  • Чырвінскі Ю. Сяргей Вайцяхоўскі, генерал без айчыны // Наша гісторыя, № 2, 2019, с. 35-39. ISBN 2617—2305

Спасылкі правіць