Сяргей Мікітавіч Мурзо
Сяргей Мікітавіч Мурзо (1912, Масква — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — беларускі паэт, настаўнік.
Сяргей Мікітавіч Мурзо | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 1937 |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з сям’і рабочага. Да 1930 года працаваў токарам на Віцебскім станкабудаўнічым заводзе «Камінтэрн». У 1934 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны інстытут. Працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Краснаполлі Магілёўскай вобласці.
Друкаваўся з 1929 года. У пачатку 1930-х гадоў быў членам Віцебскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Належаў да так званых «паэтаў-ударнікаў», асноўнай тэмай якіх было ўслаўленне працы рабочага. Імкнуўся ўнесці лірычнае светаўспрыняцце ў вершы з «машыннай» тэматыкай.
3 лістапада 1936 года арыштаваны НКУС БССР у Менску або пасля арышту дастаўлены ў Менск. 28 кастрычніка 1937 года прыгавораны пазасудовым органам (спецтройкай НКУС БССР) як «член антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 года.
Рэабілітаваны 10 лістапада 1956 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Мурзо № 3929 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.
Літаратура
правіць- Мурзо Сяргей // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 4. — С. 343.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 706. — 751 с. — 10 000 экз.
- МУРЗО Сяргей Мікітавіч // Маракоў Л. Ахвяры і карнікі. — Мн.: Зміцер Колас, 2007. — ISBN 978-985-6783-38-6. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2022.