Сяргей Віталевіч Пушнякоў
Сяргей Пушнякоў (нар. 8 лютага 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гарадзея».
Поўнае імя | Сяргей Віталевіч Пушнякоў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 лютага 1993[1] (27 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 187 см | |||||||||
Вага | 81 кг | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 35 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Кар’ераПравіць
КлубнаяПравіць
Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», гуляў за дубль, а з 2011 стаў праходзіць у асноўны склад каманды.
Сезон 2013 распачаў, звычайна выходзячы на замену, а ў маі атрымаў траўму. У жніўні вярнуўся ў строй, часам стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе на пазіцыі левага атакуючага паўабаронцы.
У сезоне 2014 ужо стаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Стаў выкарыстоўвацца пераважна як цэнтральны паўабаронца. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[2].
У студзені 2016 года папоўніў склад латвійскага «Спартака», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў[3]. Разам са «Спартаком» двойчы стаў чэмпіёнам Латвіі.
У студзені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Гарадзеі»[4], дзе неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. У лістападзе 2018 года на два гады падоўжыў кантракт з клубам[5].
МіжнароднаяПравіць
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
ДасягненніПравіць
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
- Чэмпіён Латвіі (2): 2016, 2017
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2009 | дубль | Мінск | 2 | 0 | |
2010 | дубль | Мінск | 28 | 1 | |
2011 | Д1 | Мінск | 2 | 0 | |
2012 | Д1 | Мінск | 13 | 0 | |
2013 | Д1 | Мінск | 13 | 0 | |
2014 | Д1 | Мінск | 25 | 2 | |
2015 | Д1 | Мінск | 18 | 2 | |
2016 | Д1 | Спартак | 25 | 0 | |
2017 | Д1 | Спартак | 17 | 0 | |
2018 | Д1 | Гарадзея | 23 | 3 |
Зноскі
- ↑ Sergey Pushnyakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Пушняков и Шевченко продлили контракты с "Минском"
- ↑ Хавбек "Минска" продолжит карьеру в Латвии
- ↑ Пушняков стал игроком "Городеи", Сиденко и Белов не подошли клубу
- ↑ "Городея" продлила контракты с Пушняковым и Сорокиным
СпасылкіПравіць
- Профіль на афіцыйным сайце «Мінска» (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)