Сяргей Рыгоравіч Канавалаў

Сяргей Рыгоравіч Канавалаў (1 жніўня 1917, г. Арэнбург — ?) — беларускі архітэктар.

Сяргей Рыгоравіч Канавалаў
Дата нараджэння 1 жніўня 1917(1917-08-01)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі сярэбраны крыж Заслугі сярэбраны крыж Заслугі Крыж Храбрых

БіяграфіяПравіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у 1951 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Душанбэ, Ташкента. З 1966 года — галоўны архітэктар праектаў, галоўны спецыяліст па архітэктуры ў Мінскпраекце, з 1977 года — архітэктар Мінскага ВА «Гарызонт».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Пражываў у Мінску.

ТворчасцьПравіць

 
Помнік У. І. Леніну на тэрыторыі Рэспубліканскага інтэрната ветэранаў вайны і працы

Ва Узбекістане запраектаваў шэраг адміністрацыйных, гандлёвых будынкаў, санаторый і медыцынскіх устаноў (1951—1966).

Асноўныя працы ў Беларусі: рэспубліканскі інтэрнат персанальных пенсіянераў у пасёлку Ждановічы (1975), рэканструкцыя сквера з фантанам на Цэнтральнай плошчы у Мінску (1969), помнік У. І. Леніну[d] ў пасёлку Ждановічы (са скульптарам З. І. Азгурам).

УзнагародыПравіць

Дыплом 1 ступені СА СССР ва Усесаюзным аглядзе-конкурсе за серыю тыпавых праектаў жылых дамоў (1965, у аўтарскім калектыве). Узнагароджаны ордэнамі «Чырвоная Зорка», польскімі «Крыж храбрых», «Сярэбраны крыж заслугі» (двойчы), медалямі (1942—1945).

Зноскі

ЛітаратураПравіць