Сяргей Сяргеевіч Смірноў

геолаг, мінералог

Сяргей Сяргеевіч Смірно́ў[3] (руск.: Сергей Сергеевич Смирнов; 16 верасня 1895 — 20 жніўня 1947) — савецкі геолаг, мінералог, акадэмік Акадэміі навук СССР (1943, член-карэспандэнт з 1939 года).

Сяргей Сяргеевіч Смірноў
руск.: Сергей Сергеевич Смирнов
Дата нараджэння 2 (14) верасня 1895[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 1947(1947-08-20)[2] (51 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геалогія і мінералогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук[d] і спіс правадзейных членаў АН СССР[d]
Альма-матар
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Подпіс Smirnov-SS-signature.png

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў горадзе Іванава-Вазнясенск Уладзімірскай губерні. У 1919 годзе скончыў Петраградскі горны інстытут. Застаўся працаваць у ім спачатку асістэнтам пры кафедры мінералогіі. З 1935 года прафесар, у 1933—1937 гадах — загадчык кафедры. Адначасова ў 1929—1941 гадах на пасадзе загадчыка аддзела ў Геалагічным камітэце (Усесаюзным навукова-даследчым геалагічным інстытуце). З 1945 года загадчык аддзела Інстытута геалагічных навук Акадэміі навук СССР.

Навуковая і грамадская дзейнасцьПравіць

Аўтар навуковых прац па мінералогіі рудных радовішчаў, праблемах пародаўтварэння. Распрацаваў вучэнне аб занальнасці гідратэгмальнага абруднення і яго сувязі з магматызмам. Стварыў металагенічны кірунак даследаванняў у вучэнні аб карысных выкапнях. Займаўся даследаваннем рудных радовішчаў Урала (1921—1922), Забайкалля (1923—1933), Далёкага Усходу і Паўночна-Усходу СССР (1934—1947). Адкрыў і апісаў шэраг радовішчаў руд жалеза, каляровых і рэдкіх металаў[4].

Старшыня Усесаюзнага мінералагічнага таварыства (1945). Ганаровы член Французскага мінералагічнага таварыства (1947).

Сярод апублікаваных прац С. С. Смірнова

  • Зона окисления сульфидных месторождений — М., 1951;
  • Избр. труды — М., 1955;
  • Полиметаллические месторождения и металлогения Восточного Забайкалья — М., 1961;
  • Рудные месторождения и металлогения восточных районов СССР — М., 1962.

Ушанаванне памяціПравіць

У гонар С. С. Смірнова названыя гара на паўвостраве Таймыр, ледавік у хрыбце Чэрскага і ледніковы комплекс на востраве Бальшавік архіпелага Паўночная Зямля, пасёлак і радовішча алавяна-пооліметалічных руд у Прыморскім краі, мінерал смірнаўскіт[4]. У 1949 годзе Акадэміяй навук СССР заснавана прэмія імя С. С. Смірнова<ref name="ВРЭ">.

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20180926205900/http://scirus.benran.ru/higeo/view-record.php?tbl=pub&id=723
  2. а б Смирнов Сергей Сергеевич (геолог) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. БелЭн, 2002
  4. а б Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць