Зыгмунт Чаховіч

(Пасля перасылкі з Сігізмунд Чаховіч)

Зыгмунт Баніфацый Рох Бярнардавіч Чаховіч-Ляхавіцкі (19 жніўня 1831, в. Сурвілішкі, Свянцянскі павет, Літоўска-Віленская губерня, цяпер Пастаўскі раён, Віцебская вобласць — 15 (28) кастрычніка 1907), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864, бібліяфіл. Паводле іншых звестак, Зыгмунт Чаховіч паходзіў з маёнтка Краснова Свянцянскага павета.

Зыгмунт Чаховіч
польск.: Zygmunt Czechowicz

Астоя
Астоя
Член ЛПК
Нараджэнне 19 жніўня 1831(1831-08-19)
Смерць 15 (28) кастрычніка 1907[1] (76 гадоў)
Месца пахавання
Род Чаховічы
Бацька Бярнард Чаховіч[2]
Маці Юзэфа з Мірскіх[d][2]
Жонка Анэля Арамовіч
Дзеці няма дакладных звестак
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Член у
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Радавод Чаховічаў пачынаецца з XVI стагоддзя, з часоў Жыгімонта III.[3]

 
 

Сын Бярнарда Чаховіча, завілейскага падкаморага, удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў, і Юзэфы з Мірскіх.[4]

У 1851 годзе скончыў Віленскі шляхецкі інстытут, з адзнакай скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт на камеральным аддзяленні.

На павятовым сойміку ў Свянцянах у1861 годзе землеўласнікі аднагалосна прынялі праект заснавання публічнай бібліятэкі. Зыгмунт Чаховіч ахвяруе 150 кніг з мэтай, каб пасля прачытання змяніць іх на іншыя[5].

У 1862—1863 — член Віленскага Камітэта Руху, пасля яго ліквідацыі — займае пасаду сакратара ў «Аддзеле кіраўнікоў правінцыямі Літвы». Прыхільнік жорсткай лініі К. Каліноўскага. Зыгмунт Чаховіч не верыў ні ў які кі­рунак або ў заснаваную на праграме працу; пакідаў гэта на волю сляпога выпадку[6]:

Мы ў маленькай лодачцы пасярод вялікай буры, — розныя элементы не прыйдуць да згоды.

Арыштаваны 31 ліпеня 1863. Выданы шпіёнам-яўрэем, быў пасля арышту прыгавораны спачатку да расстрэлу. У снежні 1863 г. Канстанцін Радзівіл, з якім ён быў пароднены праз Сулістроўскіх, прасіў у віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва аб замене смяротнага прысуду. Кару змянілі на 10 гадоў катаргі. Аднак Мураўёў лічыў гэту кару замягкай і падвысіў да 12 гадоў цяжкіх работ. Нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі вернападданніцкі адрас не падпісаў. Катаргу адбываў у Нерчынскіх рудніках.

Пасля вызвалення жыў у маёнтку Малыя Бясяды Вілейскага павета (цяпер Лагойскі раён), бо радавое гняздо Сурвілішкі царскія ўлады перадалі генералу Маўрысу[7]. У Малых Бяседах Зыгмунт Чаховіч стварыў вялікую бібліятэку. З Чаховічам пазнаёміўся малады Янка Купала, сям’я якога ў 1895—1904 жыла непадалёку ў фальварку Селішча. У доме Чаховіча Купала ўпершыню пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай (прысвечанай польскаму вызвольнаму руху), гутарыў з ім пра паўстанне 1863—1864, карыстаўся яго багатай бібліятэкай. Пра сустрэчы з Чаховічам паэт пісаў у аўтабіяграфіях.

 
Фотаздымак з апошніх гадоў жыцця

Па словах Якуба Гейштара, які добра ведаў Зыгмунта, Чаховіч быў «высакародны, узнёслы, але пры гэтым непаслядоўны і без цвёрдых перакананняў, лёгка даваў сабой кіраваць». Як пісаў Купала, Чаховіч быў «ідэаліст і летуценнік»[8].

Памёр 15 (28) кастрычніка 1907. Пахаваны на старых могілках у Радашковічах (магіла не адшуканая).

У культуры і мастацтве

правіць

Асоба Зыгмунта Чаховіча натхніла класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Вобраз этага неардынарнага чалавека адлюстраваны ў яго п’есе «Калыска чатырох чараўніц», у якой паказаны вялікі ўплыў З. Чаховіча на фарміраванне светапогляду Янкі Купалы.[3]

Сям’я

правіць

8 (20) верасня 1859 ў Валкалацкім касцёле ажаніўся з Анэляй з Арамовічаў (24 красавіка 1841 — 21 сакавіка 1902), дачкой Францішка і Эстэлі з Петразалінаў[9], з якой меў сыноў:

Жонка таксама пахаваная на каталіцкіх могілках у Радашковічах, захаваўся надмагільны помнік са скульптурнай выявай Дзевы Марыі.

Зноскі

  1. метрычная кніга
  2. а б Wileńskie Rozmaitości 1998 nr 2 (46) — 1998.
  3. а б Шыпшына
  4. Драўніцкі Янка, КАМАІ — РАДЗІМА БРАНІСЛАВА РУТКОЎСКАГА(недаступная спасылка) // Куфэрак Віленшчыны
  5. Якубянец-Чаркоўска Я. Паўстанне 1863 года ў Свянцянскім павеце. — «Сумежжа», Паставы, 2013. -С.10.
  6. Сведчанні сучаснікаў і гісторыкаў
  7. Драўніцкі Я. Крывавы 1863 год// Нашы карані. Ілюстраваны часопіс краязнаўцаў Паазер’я. Паставы: Сумежжа. — № 5, студзень-сакавік 2003 г. — С.16-24
  8. Янка Купала. Збор твораў у 9 тамах. Том 9, кніга 1. — Мінск, «Мастацкая літаратура»; 2003 / ст. 268
  9. Запіс пра шлюб
  10. Адреса членов Минского общества сельского хозяйства. ― Минск : Паровая типолит. Х. Дворжец, [1889―1897?]. ― 34 с.

Літаратура

правіць
  • Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
  • Киселев Г. Бесядские пути-дороги // Неман. 1984. № 3;
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік. Мн., 1986. С. 378, 654.
  • Marek J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9.
  • Oleg Łatyszonek, Eugeniusz Mironowicz, Historia Białorusi od połowy XVIII do XX w., Rozdział IV. Powstanie styczniowe, Białystok] 2002, ss. 94-95.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць