Сінск (Лоеўскі раён)

вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Сінск[1] (трансліт.: Sinsk, руск.: Синск) — вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Бывалькаўскага сельсавета.

Вёска
Сінск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 28 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2347
Аўтамабільны код
3
СААТА
3230804031
Сінск на карце Беларусі ±
Сінск (Лоеўскі раён) (Беларусь)
Сінск (Лоеўскі раён)
Сінск (Лоеўскі раён) (Гомельская вобласць)
Сінск (Лоеўскі раён)

Гісторыя правіць

У пачатку сакавіка 1918 года Сінск занялі германскія войскі[2]. Савецкая ўлада была ліквідавана, а павет па дамоўленасці паміж урадамі Германскай імперыі і Украінскай Народнай Рэспублікі далучаны да апошняй. Неўзабаве 25 сакавіка гэтага ж года Радай БНР была прынятая Трэцяя Устаўная грамата, паводле ўмоў якой Рэчыцкі павет склаў адну з заяўленых тэрыторый Беларускай Народнай Рэспублікі, але органы ўлады рэспублікі не разгарнулі дзейнасць з прычыны агульнай неарганізаванасці сярод структур БНР і адмоўнага стаўлення нямецкага франтавога камандавання да ўтварэння БНР[3]. Разам з тым, на фоне Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і адклікання нямецкіх войск з Усходняга фронту, Сінск зноў апынуўся пад савецкай уладай у складзе Заходняй камуны РСФСР.

З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Сінск увайшоў у склад БССР. З 16 студзеня Сінск быў уключаны ў склад РСФСР, дзе належаў да Лоеўскай воласці Рэчыцкага павета Гомельскай губерні[2].

У сакавіку 1920 года пачалося наступленне польскай арміі[2]. 12 сакавіка польскі атрад (150 чалавек) захапіў падводы ў Сінску[4].

У 1926—1927 гадах цэнтр Сінскага сельсавета.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. а б в Ермакоў, І. Р., Крупейчанка, В. П. Устанаўленне Савецкай улады / І. Р. Ермакоў, В. П. Крупейчанка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лоеўскага раёна / [укладальнікі: В. П. Крупейчанка, Л. В. Календа; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Мастак Э. Э. Жакевіч]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — 588 с.: іл., табл. — С. 62—65. — ISBN 985-11-0176-1.
  3. Грыцкевіч, А. Лоеў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 389—390. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  4. Краўцоў, І. Я. Трывожная вясна 1920 года / І. Я. Краўцоў // Памяць… — С. 65—67.

Спасылкі правіць