Сіняе (возера)
Сі́няе — возера ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, за 33 км на захад ад горада Мар’іна Горка, за 4,1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Калодзіна, паміж урочышчамі Воўчы Востраў і Мармулёўскае. Адносіцца да басейна ракі Пціч.
Сіняе | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 179,0 м |
Даўжыня | 0,49 км |
Шырыня | 0,43 км |
Плошча | 0,175 км² |
Аб’ём | 0,0003 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,45 км |
Найбольшая глыбіня | 2,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,7 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні 0,175 км², даўжыня 0,49 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,7 м. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Аб'ём вады 0,3 млн м³.
Возера размешчана на асушаным балоце, пакрытым сеткай меліярацыйных каналаў. Берагі нізкія тарфяністыя, параслі хмызняком, забалочаныя. Зарастае слаба. На паўднёвым захадзе шырокай пратокай возера злучана з вялікай сеткай меліярацыйных каналаў і праз яе з ракой Бабёнка.
У возеры водзяцца карась, лінь, акунь, плотка, лешч і іншыя віды рыб.
Літаратура правіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — С. 508. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 26. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Минская область. Пуховичский район: карта. Марьина Горка: план / Ред. С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3 000 экз.
Спасылкі правіць
- Ліст карты N-35-92 Архівавана 1 мая 2013.
- Агульная характарыстыка азёр Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)
Сіняе (возера) на Вікісховішчы |