Сіняк (Бурачнікавыя)
Сіня́к[3], Сіняквет[4] (Échium) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae). Каля 50 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі і Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі 1 від — сіняк звычайны (Echium vulgare).
Сіняк (Бурачнікавыя) | |||||||||||||||||||
Сіняк звычайны (Echium vulgare) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьАднагадовыя, двухгадовыя або шматгадовыя цвердалістыя травы, рэдка хмызнякі. Лісце чаргавальнае, простае, суцэльнае, вузкае, лінейнае або ланцэтнае. Кветкі ў густых завітках, сабраных у мяцёльчатыя, шырокія пірамідальна-гронкападобныя або вузкія коласападобныя суквецці. Вяночак лейкападобнай формы, з касым адгінам, голым зевам, звонку апушаны. Тычынак — 5. Плод — чатырохарэшак.
Выкарыстанне
правіцьЛекавыя, алейныя, фарбавальныя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Сіняк ў адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 410.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Скуратовіч А. М. Сіняк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 410. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Пашына Г. В. Сіняк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 508. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 577. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.
- Сіняк (Бурачнікавыя) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
правіць- Синяк: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Echium Архівавана 26 верасня 2021. (англ.) // The Plant List