Партызаны (Рагачоўскі раён)

(Пасля перасылкі з Сіпораўка)

Партыза́ны[1] (трансліт.: Partyzany, руск.: Партизаны) (да 30 ліпеня 1964 года Сіпо́раўка[2]) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўскага сельсавета.

Вёска
Партызаны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Сіпораўка
Насельніцтва
  • 1 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2339
Аўтамабільны код
3
Партызаны на карце Беларусі ±
Партызаны (Рагачоўскі раён) (Беларусь)
Партызаны (Рагачоўскі раён)
Партызаны (Рагачоўскі раён) (Гомельская вобласць)
Партызаны (Рагачоўскі раён)

Вакол лес.

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 23 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Рагачоў (на лініі МагілёўЖлобін), 96 км ад Гомеля.

Гідраграфія правіць

Каля вёскі бярэ пачатак рака Струменка (прыток ракі Днепр).

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Рагачоў — Доўск. Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы з 2 завулкамі, да якой з поўначы далучаецца кароткая просталінейная вуліца, якая перакрыжоўваецца другой кароткай просталінейнай вуліцай. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як паселішча ў Доўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1850 годзе ў складзе памесця памешчыка Янткевіча. Па рэвізіі 1858 года цэнтр памесця, уладанне памешчыка Д. П. Турчэнінава. У вёсках Сіпораўка, Свержань, Серабранка і Янаўка гэты памешчык валодаў у 1872 годзе 3854 дзесяцінамі зямлі, 2 карчмамі і 3 млынамі. З 1880 года дзейнічала хлебазапасны магазін, і з 1889 года бровар. У 1909 годзе 408 дзесяцін зямлі. Непадалёк было аднайменнае памесце, якое належала двараніну Эрдману, 2820 дзесяцін зямлі. У 1910 годзе адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмным сялянскім доме.

У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў снежні 1942 года ва ўрочышчы Свержанская лясная дача, у 1 км на захад ад вёскі, быў створаны партызанскі атрад на аснове арганізацыйнай групы І. М. Дзікана-С. М. Белых. Карнікі ў 1943 годзе спалілі 13 двароў, забілі 5 жыхароў. 20 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе эксперыментальнай базы «Доўск» (цэнтр — вёска Доўск). Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Серабранскага сельсавета[3]. 30 ліпеня 1964 года вёска Сіпораўка перайменавана ў Партызаны.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 1999 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Дынаміка правіць

  • 1858 год — 18 двароў, 113 жыхароў.
  • 1909 год — 55 двароў, 409 жыхароў; у памесце 3 двары, 5 жыхароў.
  • 1959 год — 194 жыхара (паводле перапісу).
  • 1999 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць