Станіслаў Віктаравіч Валодзька

(Пасля перасылкі з С. В. Валодзька)

Станісла́ў Ві́ктаравіч Вало́дзька (нар. 11 лістапада 1956, вёска Падольцы, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт, дзіцячы пісьменнік у Латвіі.

Станіслаў Віктаравіч Валодзька
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 лістапада 1956(1956-11-11) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Меў трох старэйшых братоў. Рана застаўся без бацькі. Скончыў Жукойненскую сярэднюю школу ў 1974 годзе, завочна філалагічны факультэт БДУ.

У 1975—1977 гадах служыў у арміі ў Гомелі. У 1977—1979 гадах працаваў шафёрам у саўгасе «Падольскі», пасля працаваў механікам пуцявой машыны ў Вільнюсе, пасля ў Даўгаўпілсе, дзе застаўся і пасля распаду СССР.

Дзейнасць

правіць

Адзін з заснавальнікаў беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым», член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1997), Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў, Аб’яднання дзіцячых пісьменнікаў Латвіі. Адзін з заснавальнікаў Таварыства латвійска-беларускай садружнасці.

Творчасць

правіць

Вершы пісаць пачаў у школе. Першы верш «Вялікія» надрукаваны ў 1974 годзе ў газеце «Астравецкая праўда»[1].

Выдаў зборнікі паэзіі «На хвалях хвалявання», «У вачах Айчыны» (1996), «Зварот да сэрца» (1998), «Памяці гаючая трава», «Обращение к сердцу». Зборнікі твораў «На гэтай зямлі» і «Под небом Родины». Напісаў кнігі для дзяцей «Калыханкі і пацешкі для Антошкі і Алежкі», «Бусинки» (1995), «Чудесный котик», «Сокровища», «Соцветия рифм», «Светлячок», «Кветкі для мамы», «Калі ласка, казка!».

Некаторыя творы Станіслава Валодзькі перакладзены на латышскую, латгальскую і польскую мовы.

Песня «Беларускі дом» стала гімнам таварыства «Уздым» і Саюза беларусаў Літвы. Выйшлі мультымедыйныя зборнікі песень на вершы паэта «Веру ў сваю зорку», «Палын і медуніца», «Хай шчаслівы ўсе будуць на зямлі».

Прэміі і ўзнагароды

правіць

Зноскі

  1. Голуб Н. В.. Валодзька Станіслаў Віктаравіч, беларускі паэт(недаступная спасылка). Краязнаўства. Астравецкая раённая бібліятэка (1 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2021. Праверана 15 ліпеня 2021.

Спасылкі

правіць