Сяргей Рыгоравіч Канавалаў
Сяргей Рыгоравіч Канавалаў (1 жніўня 1917, г. Арэнбург — ?) — беларускі архітэктар.
Сяргей Рыгоравіч Канавалаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут у 1951 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Душанбэ, Ташкента. З 1966 года — галоўны архітэктар праектаў, галоўны спецыяліст па архітэктуры ў Мінскпраекце, з 1977 года — архітэктар Мінскага ВА «Гарызонт».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
правіцьВа Узбекістане запраектаваў шэраг адміністрацыйных, гандлёвых будынкаў, санаторый і медыцынскіх устаноў (1951—1966).
Асноўныя працы ў Беларусі: рэспубліканскі інтэрнат персанальных пенсіянераў у пасёлку Ждановічы (1975), рэканструкцыя сквера з фантанам на Цэнтральнай плошчы у Мінску (1969), помнік У. І. Леніну ў пасёлку Ждановічы (са скульптарам З. І. Азгурам).
Узнагароды
правіцьДыплом 1 ступені СА СССР ва Усесаюзным аглядзе-конкурсе за серыю тыпавых праектаў жылых дамоў (1965, у аўтарскім калектыве). Узнагароджаны ордэнамі «Чырвоная Зорка», польскімі «Крыж храбрых», «Сярэбраны крыж заслугі» (двойчы), медалямі (1942—1945).
Зноскі
Літаратура
правіць- Коновалов Сергей Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)