Соф’я Георгіеўна Майсеева

(Пасля перасылкі з С. Майсеева)

Соф’я Георгіеўна Майсеева (18 жніўня 1919, мястэчка Гарадзец, цяпер Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі інжынер-будаўнік.

Соф’я Георгіеўна Майсеева
Дата нараджэння 18 жніўня 1919(1919-08-18) (105 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці інжынер у цывільным будаўніцтве
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыла ў 1942 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала інжынерам-канструктарам, галоўным інжынерам праектаў у філіялах інстытутаў Белдарпраекта, Белдзяржпраекта ў Баранавічах, Брэсце, з 1964 па 1980 гады — галоўным інжынерам праектаў у Белдзяржпраекце, Мінскпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Член КПСС з 1953 года. Пражывае ў г. Мінск.

Творчасць

правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Дом палітасветы (1959), жылыя дамы па вул. Маскоўскай і Набярэжнай (1960—1963) у Брэсце, бібліятэка і паліклініка ў мікрараёне Чыжоўка (1978), Інстытут павышэння кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў народнай гаспадаркі БССР па вул. Маскоўскай (1980) у Мінску.

Узнагароды

правіць

Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979), медалямі.

Зноскі

Літаратура

правіць