Таварыства беларусаў і маларосаў

дабрачыннае таварыства

Тавары́ства белару́саў і маларо́саў[1][2] — дабрачынная арганізацыя, створаная для падтрымкі эмігрантаў беларускага і ўкраінскага паходжання ў горадзе Гранд-Рапідс (штат Мічыган). Дзейнічала ў 1913—1914 гадах.

Таварыства беларусаў і маларосаў
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі дабрачынная арганізацыя[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1913
Ліквідацыя
Дата скасавання 1914

Таварыства мела свой статут. Асноўную задачу заснавальнікі таварыства бачылі ва ўстанаўленні трывалай сувязі паміж славянскімі народамі. Перавага аддавалася асобам, якія нарадзіліся на тэрыторыі беларуска-літоўскіх і малароскіх губерняў. Таварыства спрабавала захаваць нацыянальную адметнасць беларускіх і ўкраінскіх эмігрантаў у ЗША, аказвала ім матэрыяльную і фінансавую дапамогу.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць