Адкрыць галоўнае меню

Тадэвуш Мазавецкі (польск.: Tadeusz Mazowiecki; 18 красавіка 1927, Плоцк — 28 кастрычніка 2013, Варшава) — польскі палітычны дзеяч, публіцыст.

Тадэвуш Мазавецкі
Tadeusz Mazowiecki
Тадэвуш Мазавецкі
сцяг
40-ы Старшыня Савета Міністраў Польшчы
24 жніўня 1989 — 4 студзеня 1991
Прэзідэнт: Войцех Ярузельскі
Лех Валенса
Папярэднік: Чэслаў Кішчак
Пераемнік: Ян Кшыштаф Бялецкі
 
Партыя: «Салідарнасць», Дэмакратычная ўнія (з 1990), Унія Свабоды (з 1994)
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, пісьменнік, журналіст, прафсаюзны дзеяч
Веравызнанне: каталік
Нараджэнне: 18 красавіка 1927(1927-04-18)[1][2][3]
Смерць: 28 кастрычніка 2013(2013-10-28)[1][2][3] (86 гадоў)
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла
Залаты медаль «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Вялікі крыж ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Вялікі крыж ордэна Заслуг, Венгрыя
Вялікі крыж ордэна Святога Рыгора Вялікага
Вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна

БіяграфіяПравіць

Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта, аднак юрыстам не працаваў, а адразу заняўся публіцыстыкай. У 1950 пачаў працаваць у каталіцкім штотыднёвіку у Вроцлаве, займаўся пытаннямі моладзі. Уваходзіў у каталіцкую арганізацыю «Знак», якая ў 1968 была арганізатарам студэнцкіх дэманстрацый. У 1970-х падтрымліваў кантакты з нелегальным Камітэтам абароны рабочых. Быў паплечнікам Леха Валенсы ў «Салідарнасці». У жніўні 1980 стаў ініцыятарам ліста групы інтэлектуалаў і падтрымку бастуючых рабочых узбярэжжа. Быў дарадцам прафсаюза «Салідарнасць», а ў 1981 заняў пасаду галоўнага рэдактара выдання «Tygodnik Solidarność». Пасля ўвядзення ваеннага становішча ў снежні 1981 быў інтэрнаваны.

У чэрвені 1989 абраны ў Сейм. У жніўні таго ж года быў вылучаны ў якасці аднаго з кандыдатаў на пасаду кіраўніка польскага ўрада, як пасярэдніка паміж Л. Валенсам і прыхільнікамі В. Ярузельскага. 19 жніўня 1989 прэзідэнт Ярузельскі прыняў адстаўку генерала Кішчака, кандыдатуру якога не патрымаў Сейм, і прызначыў Старшынёй Савета Міністраў Польскай Народнай Рэспублікі Тадэвуша Мазавецкага. 7 верасня Тадэвуш Мазавецкі сфармаваў першы некамуністычны ўрад Польшчы. У ім 11 пасад занялі прадстаўнікі «Салідарнасці», 4 пасады — ПАРП, 4 пасады — Аб’яднаная сялянская партыя, 3 — Дэмакратычная партыя, і 1 — Салідарнасць сялян-аднаасобнікаў. У сваёй першай прамове перад Соймам Мазавецкі заявіў, што доўгатэрміновай стратэгічнай мэтай кабінета стане «вяртанне да рынкавай эканомікі і змяненне ролі дзяржавы ў гаспадарчай сферы». Першай замежнай паездкай Тадэвуша Мазавецкага стаў візіт у Італію, дзе 20 кастрычніка 1989 года ён наведаў Ватыкан і быў прыняты папам Янам Паўлам II.

На прэзідэнцкіх выбарах 1990 заняў 3-е месца, а затым, 4 студзеня 1991, падаў у адстаўку з пасады прэм’ера. У 1990 адышоў ад «Салідарнасці» і заснаваў Дэмакратычны саюз. У 1997 годзе Тадэвуш Мазавецкі напісаў прэамбулу Польскай Канстытуцыі. Быў дарадцам прэзідэнта Б. Камароўскага

Памёр 28 кастрычніка 2013 ва ўзросце 86 гадоў у Варшаве[6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Tadeusz Mazowiecki // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Tadeusz Mazowiecki // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118977105 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118977105 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. http://nekrolog.pro/world/europe/10180-umer-polskij-politik-tadeush-mazovetskij-86

СпасылкіПравіць