Таксіко́з[1][2] (ад грэч. τοξικός — яд) — паталагічны стан, які ўзнікае ў выніку паступлення ў арганізм таксічных рэчываў звонку (экзатаксікоз) ці ўтварэння ў арганізме таксінаў пры захворваннях (эндатаксікоз).

Экзатаксікоз атаясамліваецца з атручэннем, эндатакісікоз — з з аўтаінтаксікацыяй (напрыклад, таксікоз цяжарнасці). У залежнасці ад тыпу атрутных рэчываў і іншых фактараў вылучаюць таксікоз інфекцыйны, харчовы, траўматычны, таксікоз цяжарнаці і іншыя. Адрозніваюць вострыя і хранічныя таксікозы. Вылучаюць формы таксікозу: нейратаксікоз (першаснае пашкоджанне нервовай сістэмы) і таксікоз з эксікозам (абязводжваннем)[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

Літаратура правіць