Тактагул Сатылганаў
Тактагу́л Сатылга́наў[1] (кірг.: Токтокул Сатылганов; 25 кастрычніка 1864 — 17 лютага 1933) — кіргізскі народны акын, кампазітар, музыкант-віртуоз.
Тактагул Сатылганаў | |
---|---|
кірг.: Токтогул Сатылганов | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1864 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1933 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | паэт, спявак, акын, traditional folk singer |
Інструменты | komuz[d] і вакал |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў кішлаку Кушчусу[2][1] (у сучасным Тактагульскім раёне Джалал-Абадскаай вобласці Кыргызстана). З дзяцінства працаваў пастухом у бая, у іншых пастухоў вучыўся іграць на камузе, складаць песні[3]. Ва ўзросце 18 гадоў сустрэўся ў айтышы (паэтычным спаборніцтве) з прыдворным акынам манапа Дыйканбая Рыскулбекава Арзыматам і атрымаў над ім перамогу, якая стала пачаткам славы Тактагула[3]. У 1898 годзе адбыўся Андыжанскі мяцеж, а Тактагул Сатылганаў, які не меў дачынення да яго, быў арыштаваны па ілжываму даносу і прыгавораны да пакарання смерцю, а пасля памілавання[1] адпраўлены разам з іншымі «андзіжанцамі» ў Сібір[2], у Аляксандраўскі цэнтрал каля Іркуцка[3]. У 1909 годзе Тактагул Сатылганаў збег з катаргі і ў 1910[4][2] годзе пешшу дайшоў да родных мясцін[3]. У 1913 годзе быў зноў арыштаваны па даносу і трапіў у наманганскую турму. Быў вызвалены дзякуючы намаганням кіргізскай грамадскасці і праводзіў прафесійную дзейнасць выканаўцы[3].
Памёр Тактагул Сатылганаў 17 лютага 1933 года ў кішлаку на радзіме.
Творчасць
правіцьТактагул Сатылганаў з дзяцінства складаў песні, і выконваў народныя музычныя творы. Адзін з пачынальнікаў кіргізскай літаратуры. У сваіх творах асуджаў старыя, адсталыя феадальныя звычаі, міжродавую варожасць, вітаў Кастрычніцкаю рэвалюцыю і прысвяціў ёй свае творы. Выконваў кіргізскі народны эпас, складаў песні-басні, песні-павучэнні, песні-пасвячэнні і інш.[2] Найбольш вядомы сатырычныя песні Тактагула Сатылганава «Ішан і яго паслядоўнік», «Пяць манапаў», вершы «Бывай, мой народзе!», «Бывай, маці!»[1].
Памяць
правіць- У 1959 годзе на кінастудыі «Кіргізфільм» быў зняты мастацкі біяграфічны фільм «Тактагул».
- У 1965 годзе[2][4] заснавана Дзяржаўная прэмія кіргізскай ССР імя Тактагула Сатылганава.
- Помнікі ў пасёлку Тактагул (1958), гарадах Ош (1968) і Бішкек (1974).
- Імем акына названа пасёлак Тактагул, ГЭС і вадасховішча ў Кыргызстане
- Імя Тактагула Сатылганава прысвоена Кіргізскаму дзяржаўнаму музею літаратуры і мастацтва і Нацыянальнай філармоніі ў Бішкеку.
- Пра жыццё акына стварылі драмы, оперы, шэраг літаратурных і мастацкіх твораў, публікацый.
- Аддзяленне гуманітарных і грамадскіх навук Нацыянальнай акадэміі навук Кыргызстана ў 2014 годзе выдала энцыклапедыю, прысвечаную Тактагулу Сатылганаву.
- Выпушчаны паштовыя маркі СССР і Кырыгызстана, прысвечаныя Тактагулу Сатылганаву.
- Партрэт Тактагула Сатылганава змешчаны банкнотах 100 сом Кыргызстана.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Тактагу́л Сатылга́наў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 395—396. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Токтогу́л Сатылга́нов / Пантелериос А. И. // Т. 5. Симон — Хейлер. — М. : Советская энциклопедия : Советский композитор, 1981. — Стб. 550—551. — (Энциклопедии. Словари. Справочники : Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / гл. ред. Ю. В. Келдыш; 1973—1982).
- Токтогу́л Сатылга́нов // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 43. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Самаганов Дженбай. Писатели Советского Киргизстана (биобиблиографический справочник) / под ред. Жиркова А. В. — Фрунзе: Кыргызстан, 1969. — 644 с. — 24 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Токтогул: его жизнь и песни // Islam.ru (руск.)
- Нуриева А. Р., Вагизова А. М. Просветитель Токтогул .Сатылганов о воспитании детей // Проблемы современного педагогического образования. 2018. (руск.)
- Даронян С. Наследие Токтогул // Вопросы истории. № 3, 1960. (руск.)
- Рахат Асангулова Музеи Бишкека или Хорошо заблуждаться! // Радио «Азаттык»