Тарускае княства

Тарускае княства — феадальная дзяржава ва Усходняй Еўропе, адно з Вярхоўскіх княстваў. Цэнтр — г. Таруса.

княства
Тарускае княства
Вярхоўскія княствы ў XIV стагоддзі
Вярхоўскія княствы ў XIV стагоддзі

Сталіца Таруса
Найбуйнейшыя гарады Таруса, Калуга

Гісторыя правіць

Вылучылася са складу Чарнігаўскага княства ў 1246 г. пасля забойства ў Ардзе князя Міхаіла Усеваладавіча, які завяшчаў Тарусу малодшаму сыну Юрыю. Княства займала тэрыторыю па абодвух баках р. Ака, на паўночным усходзе ад Навасільскага княства. Пасля смерці князя Юрыя Міхайлавіча ў канцы XIII — пачатку XIV ст. распалася на 5 удзелаў: Тарускі, Абаленскі, Валконскі, Канінскі і Мышацкі (Мышагскі). Таруса была падзелена на дольніцы, што пэўным чынам аб'ядноўвала род тарускіх князёў. У сярэдзіне XIV ст. тарускія князі трапілі ў залежнасць ад Масквы. Князі Сямён Канстанцінавіч Абаленскі і яго брат Іван Тарускі знаходзіліся на маскоўскай службе і актыўна ўдзельнічалі ў палітычных мерапрыемствах, якія былі ініцыіраваны Масквой (з'езд князёў у Пераяславе ў 1374 г., паход на Цвер у 1375 г., Кулікоўская бітва 1380 г.). Тэндэнцыяй, якая была характэрна для тарускіх князёў, стаў паступовы распродаж імі сваіх уладанняў. Каля 1345 г. тарускія князі «адступілі» смаленскаму князю Фёдару Святаславічу землі на ўсходзе княства. У іх жа мітрапаліт Пётр набыў г. Алексін на р. Ака (паміж 13081326 гг.). Да пачатку XV ст. маскоўскі баярын Аляксандр Перасвет завалодаў значнай часткай тарускіх уладанняў уздоўж левага берага Акі, на захадзе ад Алексіна («Перасветава купля»). Нарэшце, у 1393 г. маскоўскі вялікі князь Васіль I купіў у Ардзе ў Тахтамыша ярлык на Тарусу, што давала яму вярхоўную ўладу над тарускімі князямі, якія, аднак, працягвалі валодаць сваімі землямі. Каля 14011402 гг. князь Дзмітрый Сямёнавіч Тарускі заключыў дагавор з Васілём I. Менавіта тады старэйшыя прадстаўнікі роду тарускіх князёў Андрэй Шуціха і Дзмітрый Усевалодавічы ад'ехалі да вялікага князя літоўскага Вітаўта, ад якога атрымалі шэраг уладанняў са складу ліквідаванага Карачаўскага княства, а таксама Казельскага і Бялёўскага княстваў. Па цэнтры гэтых уладанняў — Мезецку — адна з галін тарускіх князёў стала называцца Мезецкімі. Адарваны ад Тарусы, як асобная адзінка працягваў самастойна існаваць Валконскі ўдзел Тарускага княства. У сярэдзіне XV ст. валконскія князі, каб захаваць незалежнасць, прынялі бок вялікага князя літоўскага і, такім чынам, страцілі правы на дольніцы ў Тарусе і само Тарускае княства У канцы XV ст. — пачатку XVI ст. князі Валконскія перайшлі на бок Масквы і з'явіліся на службе ва ўдзельных князёў Старыцкіх. Уладанні Валконскіх апынуліся ў складзе Старыцкага ўдзела і трансфарміраваліся ў простую вотчыну служылых князёў. Таруса пераўтварылася з цэнтра княства ў вотчыну служылых маскоўскіх князёў яшчэ ў першай палове XV ст. У другой палове XV ст. тарускія князі больш не ўпамінаюцца, а князі Абаленскія сталі маскоўскімі баярамі.

Літаратура правіць

  • Цемушаў В. Тарускае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 661. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
    • Кром, М.М. Меж Русью и Литвой: Западнорусские земли в системе русско-литовских отношений конца XV — первой трети XVI вв. / М.М.Кром; Российский государственный архив древних актов. — М.: Археографический центр, 1995. — 292, [3] с. — (Исследования по русской истории, Выпуск 4).
    • Темушев, В.Н. Река Угра — вековой страж московско-литовской границы / В.Н.Темушев // Новая локальная история. Выпуск 2. Новая локальная история: пограничные реки и культура берегов: Материалы второй Международной Интернет-конференции. Ставрополь, 20 мая 2004 г. Ставрополь: Издательство СГУ, 2004. - С. 305 - 318.
    • Шеков, А.В. Верховские княжества: (Краткий очерк политической истории XIII — середины XVI вв.) / А.В.Шеков. — Тула, 1993. — 93 с.: рис., табл. — (Труды Тульской археологической экспедиции, Выпуск 1).