Тафільдыя чашачкавая

від раслін

Тафільдыя чашачкавая, тафільдыя чашакветкавая[3] (Tofieldia calyculata) — кветкавая травяністая расліна роду Тафільдыя (Tofieldia) сямейства Тафільдыевыя (Tofieldiaceae), распаўсюджаная ў Еўропе. Этымалогія: грэч. καλυξ — «кубачак», лац.: ula — памяншальны суфікс, лац.: atus — суфікс, паказвае на прыналежнасць або падабенства чаго-небудзь.

Тафільдыя чашачкавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tofieldia calyculata (L.) Wahlenb.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  85290
EOL  1083102
IPNI  542255-1
TPL  kew-290267

Апісанне правіць

Шматгадовая расліна 10—35 см вышынёй. Расліна з кароткім карэнішчам. Сцябло прамое, амаль бязлістае (2—3 маленькія лісткі). Лісце простае, суцэльнае, збліжанае пры аснове сцябла, лінейна-мечападобнае, з гладкім краем. Суквецце каласападобнае, 4—6 (10) см даўжынёй; прыкветкаў 2: ланцэтападобны ля асновы кветаножкі і 3-лопасцевы каля аснасновы калякветніка. Кветкі дробныя, жаўтлява-белыя, з 6[4] пялёсткамі. Плод — 3-гнёздавая каробачка.

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджанне: Аўстрыя, Прыбалтыка, Беларусь, цэнтральна-еўрапейская Расія, Чэхія, Славакія, Францыя, Германія, Італія, Польшча, Румынія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Украіна, былая Югаславія[5]. На тэрыторыі Украіны расце на лугах, вільготных травяністых схілах — у Прыкарпацці, на Палессі, зрэдку. Ахоўваецца.

Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, алігатроф, мезатроф[4].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Тофильдия чашечковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. plantsoftheworldonline.org. (англ.)

Спасылкі правіць