Тахеаметрычная здымка
Тахеаметры́чная зды́мка[1] — від тапаграфічнай здымкі мясцовасці з выкарыстаннем тахеометра.
Пры тахеаметрычнай здымцы вымяраюцца гарызантальныя і вертыкальныя вуглы і перавышэнне здымачнага пункта (пікета) адносна здымачнай станцыі. Планава-вышынным абгрунтаваннем здымкі з’яўляюцца пункты дзяржаўнай геадэзічнай сеткі, тахеаметрычныя і іншыя хады.
Паводле даных тахеаметрычнай здымкі складаюцца тапаграфічныя карты маштабаў 1:500—1:5000 і планы мясцовасці, на якіх гарызанталямі адлюстроўваецца рэльеф.
Выкарыстоўваецца тахеаметрычная здымка пры праектаванні дарог, трубаправодаў, каналаў, у будаўніцтве прамысловых, грамадзянскіх і іншых аб’ектаў, у геолагаразведцы. Яе выкарыстанне асабліва выгадна для здымкі вузкіх учаскаў мясцовасці пры трасіроўцы лінейных збудаванняў.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Явід П. П. Тахеаметры́чная зды́мка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тахеометри́ческая съёмка / Хренов Л. С. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 303. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Мирний В. В. Тахеометрична зйомка // Мала гірнича енциклопедія : у 3 т. / за ред. В. С. Білецького. — Д.: Східний видавничий дім, 2013. — Т. 3 : С — Я. — С. 247. — 644 с. — ISBN 978-966-317-156-2. (укр.)
- Курс инженерной геодезии : учеб.-метод. пособие для студентов строительных и транспортных специальностей БелГУТа. В 2 ч. Ч. II / Е. К. Атрошко [и др.]; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп. — Гомель : БелГУТ, 2011. — 187 с. — ISBN 978-985-468-756-8 , ISBN 978-985-468-862-6 (ч. II). (руск.)