Таццяна Назараўна Аляксеева
Таццяна Назараўна Аляксе́ева (9 кастрычніка 1922, г. Сяміпалацінск, Казахстан — 21 лютага 1996, Мінск, Беларусь) — беларуская актрыса тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1955).
Таццяна Назараўна Аляксеева | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1996 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Віктар Паўлавіч Тарасаў |
Прафесія | актрыса |
Тэатр |
|
Узнагароды | |
IMDb | ID 0017970 |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 9 кастрычніка 1922 года ў Сяміпалацінску. Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1943 годзе ў Кіеўскім тэатры музычнай камедыі, які быў эвакуіраваны ў Казахстан. Пасля вайны ў Чарнавіцкім музычна-драматычным тэатры.
З 1948 года на Беларусі. Працавала ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры, у 1948—1951 гадах — у Брэсцкім драматычным тэатры імя Ленінскага камсамола Беларусі; з 1952 года ў Нацыянальным тэатры імя Я. Купалы.
Выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1968—1975), Мінскім інстытуце культуры (1977—1982), Беларускай акадэміі музыкі (з 1982 года).
Памерла 21 лютага 1996 года.
Творчасць
правіцьАктрыса лірыка-драматычнага плана, валодае высокай сцэнічнай культурай, псіхалагічную распрацоўку ролі спалучае з дакладным вонкавым малюнкам: Вікця («Людзі і д’яблы» К. Крапівы), Юлія Тугіна, Кручыніна («Апошняя ахвяра », «Без віны вінаватыя » А. Астроўскага), Луіза («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Джульета і Алена («Рамэа і Джульета», «Канец — справе вянец » У. Шэкспіра), Агнія («Традыцыйны збор» В. Розава). Тонкі гумар уласцівы камедыйным персанажам: Адэля («Ажаніцца не журыцца» Далецкіх і М. Чарота), Маці («Дзверы стукаюць» М. Фермо), Паўла («Гульня з кошкай» І. Эркеня)[1].
Фільмаграфія
правіць- 1954 — Зямля — Ганна
- 1954 — Хто смяецца апошнім — машыністка
- 1955 — Лымярыўна — Наталля Лымярыўна
- 1955 — Шляхі і лёсы — Вера
- 1957 — Пад залатым арлом — Ганна Рабчук, украінка-астарбайтар
- 1959 — Каханнем трэба даражыць — Тоня, сакратар райкама камсамола
- 1960 — Наперадзе — круты паварот — Снегірова
- 1963 — 40 хвілін да світання — эпізод
- 1968 — Страказіныя крылы — настаўніца
- 1969 — Мы з Вулканам — маці Алесі
- 1971 — Руіны страляюць… — Вольга Шчарбацэвіч
- 1972 — Дзень маіх сыноў — Надзя
- 1972 — Перад першым снегам — эпізод
- 1973 — Хлеб пахне порахам — маці Лукашэвіча
- 1974 — Вялікі ўтаймавальнік — Таццяна Андрэеўна Свірыдава
- 1975 — Надзейны чалавек -Таня
- 1975 — Факт біяграфіі — Таццяна Зайчык
- 1976 — Нядзельная ноч — маці Мішы
- 1976 — Сын старшыні — Аляўціна
- 1980 — Атланты і карыятыды — сакратар Багдана Віталевіча
- 1981 — Кантрольная па спецыяльнасці — эпізод
- 1983 — Абуза — выхавальніца
- 1984 — Дрэвы на асфальце — Наталля Барысаўна
- 1992 — Белае адзенне — Вера Лукнічна, бабуля Лены
- 1994 — Эпілог — Вольга
Сям’я
правіцьМуж — Віктар Паўлавіч Тарасаў, савецкі беларускі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР.
Зноскі
- ↑ Аляксеева Таццяна Назараўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Літаратура
правіць- Аляксеева Таццяна Назараўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).