Таццяна Піліпаўна Сцяшковіч
Таццяна Піліпаўна Сцяшко́віч[3] (25 снежня 1904 — 6 лістапада 1986) — настаўнік, мовазнавец, кандыдат філалагічных навук (1956), Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1947).
Таццяна Піліпаўна Сцяшковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1904[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 1986[1] (81 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная, выкладчыца ўніверсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук[1][2] (1956) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў горадзе Ігумен (сучасны горад Чэрвень, адміністрацыйны цэнтр Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі). Скончыла прыходскую школу і два класы вышэйшага пачатковага вучылішча[4]. Вучылася ў школе другой ступені[4]. У 1921 годзе паступіла ў Чэрвеньскі педагагічны тэхнікум, а пасля яго закрыцця перавялася ў Мінскі педагагічны тэхнікум, які скончыла яго ў 1925 годзе[4]. Працавала настаўнікам у Віцебскай вобласці[4]. У 1927 годзе паступіла на 2 курс[4] літаратурна-лінгвістычнага аддзялення педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і скончыла яго ў 1930 годзе. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працавала настаўнікам у школах Беларускай ССР, у тым ліку ў Магілёве[4]. У ліпені 1941 года эваукіравалася ў Арлоўскую вобласць, дзе прабыла да лістапада 1941 года, потым пераехала ў Саратаўскую вобласць, паступіла на курсы шафёраў у Пятроўску, а пасля сканчэння іх працавала па 1943 год шафёрам Макраускаўскай МТС Фёдараўскага раёна[4]. З 1943 па 1945 год працавала завучам, выкладчыкам мовы і літаратуры ў школе[4]. У 1945 годзе па выкліку Міністэрства асветы БССР вярнулася на радзіму, працавала інспектарам Гродзенскага аблана[4]. З 1947 года і да выхаду на пенсію Т. П. Сцяшковіч у Гродзенскім дзяржаўным педагагічным інстытуце. Займала пасады старшага выкладчыка, дацэнта (з 1961 года), выконваючага абавязкі прафесара, загадчыка кафедры рускай і беларускай моў, беларускай мовы (1957—1974).
Навуковая дзейнасць
правіцьТ. П. Сцяшковіч даследавала марфалогію, дыялекталогію і гісторыю беларускай мовы; дыялектную лексіку, мову і стылістыку твораў Кандрата Крапівы і Міхася Лынькова.
Сярод апублікаванга:
- Говоры Волковыского района Гродненской области: автореферат диссертации … кандидата филологических наук / Т. Ф. Стешкович. — Минск, 1954;
- Слоўнік Гродзенскай вобласці / Таццяна Сцяшковіч. — 2-е выд. папраўленае. — Смаленск : Інбелкульт, 2018. — 398, [1] с. : ил.; 22 см. 500 экз. — ISBN 978-5-00076-044-4;
- Местоимения в белорусском языке : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. д-ра филол. наук : (10.02.02) — Мн.: б.и., 1979. — 48 с.;
- З назіранняў над мовай К. Крапівы (1961);
- Мова эпапеі Міхася Лынькова «Векапомныя дні» (1965);
- Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці (1972);
- Займеннік у беларускай мове (1977).
Імя Т. П. Сцяшковіч значыцца ў спісе збіральнікаў фактычнага матэрыялу фундаментальных прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: У 5 т.» (1993—1998)[4].
Узнагароды
правіць- Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1947)
- Ордэн «Знак Пашаны» (1962)
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»[5]
- Медаль «За працоўную адзнаку»[5]
- Залаты ганаровы знак польска-савецкай дружбы[4]
- Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства асветы БССР[4]
Зноскі
правіць- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 319. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б в г Сцяшковіч, Таццяна Піліпаўна (кандыдат філалагічных навук ; мовазнаўства ; 1904—1986) // http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar692649&strq=l_siz=2 Праверана 13 лістапада 2023.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Даніловіч М. А. Сцяшковіч Таццяна Філіпаўна // Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны
- ↑ а б Великая Отечественная война в судьбах сотрудников Купаловского университета: Татьяна Стешкович (руск.) // Сайт ГрДУ
Літаратура
правіць- Сцяшко́віч Таццяна Піліпаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 319. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 205. — 703 с. — 10 000 экз.
- Крыўко М. Н. Сцяшковіч Таццяна Піліпаўна // Беларуская мова: Энцыклапедыя. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 546—547. — 655 с : іл. — 10 000 экз.