Таіса Іванаўна Данілевіч
Таіса Іванаўна Данілевіч (13 мая 1958, в. Вусце, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі педагог і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Таіса Іванаўна Данілевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
13 мая 1958 (66 гадоў) в. Вусце, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць |
||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 13 мая 1958 года ў в. Вусце Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, настаўнік гісторыі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар.
Працавала настаўнікам, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Чаланецкай пачатковай школы Салігорскага раёна Мінскай вобласці, у сярэдніх школах № 5 і № 1 г. Салігорска Мінскай вобласці; загадчыкам аддзела арганізацыйна-кадравай работы, загадчыкам аддзела адукацыі Салігорскага гарадскога выканаўчага камітэта; старшынёй Салігорскага гарадскога Савета дэпутатаў; начальнікам упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Удастоена ганаровага звання «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Мае дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)