Таўтаграма
Таўтаграма — літаратурная форма: тэкст, у якім усе словы ці амаль (за выняткам прыназоўнікаў, злучнікаў і г.д.) словы пачынаюцца з адной і той жа літары. Сучасныя даследчыкі адносяць гэтую форму да акраканструкцый[1]. Сустракаюцца паэтычныя і празаічныя (радзей) таўтаграмы.
Гісторыя формыПравіць
Развілася з пашыранага ў старажытнай паэзіі алітэрацыйнага верша, у якім радкі пачыналіся з адной літары. У эпоху Сярэднявечча таўтаграма набыла асаблівую папулярнасць. Таўтаграмныя фрагменты можна знайсці ў "Слове пра паход Ігараў". У 1530 г. манах-дамініканец Жан-Леон Плацэнтый стварыў паэму на лацінскай мове "Пабоішча парсюкоў" (лац.: Pugna porcorum), усе словы якой пачынаюцца з літары p, напрыклад:
Plaudite porcelli, porcorum pigra propago.
Progreditur, plurea porci pinguedine pleni
Pugnantes pergunt, pecudem pare prodigiosa
Perturbat pede petrosas plerumque plateas,
Pars portentose populorum prata profanatPars pungit populando potens...
Вядомасць атрымала і паэма Хрысціяна Піэра "Хрыстос укрыжаваны" (лац.: Christus Crucifixus, 1576).
Таўтаграма ў беларускай літаратурыПравіць
Усходнеславянскія таўтаграмы ўпершыню з'явіліся ў вусным фальклоры (прымаўкі, скорагаворкі, моўныя гульні і г.д.), а пазней гэтая форма перайшла ў дзіцячыя кнігі. У «дарослай» паэзіі беларускія аўтары выкарыстоўваюць прынцып таўтаграмы з 1920-х. Першую «чыстую» таўтаграму (усе словы верша з адной літары) апублікаваў у 1975 г. Рыгор Крушына (верш «Спевы сняжынак»). Да гэтай формы звярталіся ў сваёй творчасці і іншыя паэты: Эдуард Акулін, Ірына Хадарэнка, Сяргей Чыгрын, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак і г. д.
Прыклад таўтаграмы на беларускай мове:
Каваў каваль каня.
Конь каваля капытом,
Каваль каня кнутом.