Таў-сагыз
Таў-сагыз (Scorzonera tau-saghyz) — від шматгадовых паўкустоў роду чарнакорань сямейства Астравыя (Asteraceae).
Таў-сагыз | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Каўчуканос — у млечным соку каранёў і падземных сцеблаў таў-сагыза змяшчаецца прыкметная колькасць каўчуку. У СССР прадпрымаліся спробы прамысловага асваення таў-сагыза. Пасевы гэтага каўчуканоса вельмі паспяхова развіваліся ў паўднёвых раёнах краіны. Існуюць такія праекты і ў сучаснай Расіі, а таксама ў Беларусі і Казахстане[3].
Этымалогія правіць
Назва расліны «таў-сагыз» запазычана з цюркскіх моў і літаральна азначае «горная смала» ці «горная жвачка».
Арэал правіць
Эндэмік Сярэдняй Азіі, дзе расце на Заходнім Цянь-Шані (хрыбет Каратау ) і на Паміра-Алаі па друзавых і дробназямністых схілах.
Апісанне правіць
Вырастае вышынёй да 40 см, утвараючы паўсферычныя дзярновіны. Лісце ад вузкалінейнага да ніткападобнага, ніжнія ўтвараюць разетку. Кветкі язычковыя, жоўтыя, у суквеццях-кошыках. Плод — сямянка з чубком.
Занесены ў Чырвоныя кнігі СССР і Рэспублікі Казахстан[4].
Карэнне аднагадовага таў-сагыза ўтрымлівае 5-6 % каўчука, двухгадовага-9-10 %, трохгадовага-12-15 %[5]. Дыяметр кораня шматгадовай расліны дасягае 10 см, а даўжыня 4 м. Каўчук з каранёў таў-сагыза можна атрымаць шляхам падсочкі. Аднак гэты спосаб пакуль мала перспектыўны (пры адносна малой магутнасці раслін).
Гісторыя даследавання правіць
Таў-сагыз быў знойдзены ў СССР у канцы 1929 пры пошуках зараснікаў іншага каўчуканоса — хандрылы (Chondrilla) у ходзе кампаніі па пошуку новых відаў каўчуканоснай сыравіны. Ён апынуўся настолькі багаты каўчукам (да 28 %), што цалкам разбіў тэорыю, якая існавала ў тыя гады, што быццам для назапашвання каўчуку ў расліне патрэбныя ўмовы тропікаў[6]. Таў-сагыз апынуўся новым відам чарнакораня, невядомым да таго часу батанікам. Гэта дало падставу ўраду СССР прыняць адмысловую пастанову аб пераглядзе на каўчуканоснасць усёй флоры Саюза, якая праводзілася ў жыццё ў 1931-33 гадах[7]. Яго селекцыю, у 1940-х гадах, ажыццяўлялі спецыялісты Селекцыйна-генетычнага інстытута.
Выкарыстанне ў ежу правіць
Таў-сагыз выкарыстоўваецца ў Арменіі, Казахстане і сярэднеазіяцкіх рэспубліках у якасці жавальнай гумкі і называецца «горная жвачка». Пасля доўгага разжоўвання з застылага млечнага соку можна нават выдзімаць невялікія цвердаватыя і ліпкія бурбалкі[8].
Зноскі правіць
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Кок-Сагыз: национальное достояние и перспективы промышленного развития
- ↑ КОЗЕЛЕЦ ТАУ-САГЫЗ
- ↑ БРЭ 2016.
- ↑ Не тяни резину Архівавана 9 ліпеня 2018.
- ↑ Как Советский Союз тянул резину из Казахстана
- ↑ Горная жвачка тау-сагыз. Впечатления от жевания
Спасылкі правіць
- Тау-сагыз // Социальное партнёрство — Телевидение [Электронный ресурс]. — 2016. — С. 705—706. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов ; 2004—2017, т. 31). — ISBN 978-5-85270-368-2.
- Тау-сагыз как источник гипоаллергенного латекса и инулина Архівавана 13 жніўня 2011.
- Таў-сагыз: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 27 снежня 2011)
- Техника — молодёжи 1947-06, страница 5
- Г. М. Попова В горах Каратау