Тодар Лебяда
Тодар Лебяда (сапр. Пётр Фёдаравіч Шырокаў; 6 студзеня 1914, Віцебск — 1970) — беларускі драматург, паэт, празаік, публіцыст.
Тодар Лебяда | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 6 студзеня 1914 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 1970 |
Месца смерці: | |
Пахаванне: | |
Альма-матар: | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | драматург, публіцыст, пісьменнік, паэт |
Валодае мовамі: | беларуская |
Мова твораў: | беларуская |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з рабочай сям'і. У Віцебску скончыў сямігодку і чыгуначнае рамеснае вучылішча. У 1933 г. паступіў у Мінскі педінстытут. У 1936 г. арыштаваны, сасланы ў Новасібірскую вобласць. У 1940 г. прывезены ў Мінск для перагляду справы, на Беларусі яго і заспела вайна. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Віцебску, рэдагаваў газету «Беларускае слова». У чэрвені 1944 г. выехаў у Германію, дзе ў 1945 годзе быў арыштаваны савецкімі акупацыйнымі органамі. У 1947 годзе зноў арыштаваны, сасланы ў Сібір. Вызвалены ў 1956 г. У 1960—1962 гг. жыў у Слоніме, працаваў у Чэрвені ў раённай газеце. Памёр у пасёлку Воршава, Пуцяцінскага раёна, Разанскай вобласці (Расія).
ТворчасцьПравіць
Друкаваўся з 1931 года. Пісаў вершы, апавяданні, п'есы. У акупаваным Мінску выдаў зборнічак вершаў «Песні выгнання» (1944). Напісаў п'есу «Загубленае жыццё» пра калектывізацыю і рэпрэсіі, якая ў 1943—1944 гг. ставілася ў Мінскім гарадскім тэатры. Аўтар аднаактоўкі «Людзі ў Хрысце» (1960). П'еса «У нас на Гродзеншчыне» (1961) пра вясковае жыццё.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Саламевіч І. Лебяда // БЭ ў 18 тамах., Т.9. — Мн., 1999. — С. 176—177.
- Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.
- Чыгрын С. Трагічны лёс Тодара Лебяды // Тэатральная Беларусь. 1995. № 2.