Транснептунавы аб’ект
Транснепту́навы абъе́кт (ТНА) — нябеснае цела Сонечнай сістэмы, якое абарачаецца па арбіце вакол Сонца, і ў якога сярэдняя адлегласць да Сонца больш, чым у Нептуна.
Транснептунавыя аб'екты ўтвараюць пояс Койпера, рассеяны дыск і воблака Оарта.
У 1930 годзе быў адкрыты Плутон — першы вядомы навуцы транснептунавы аб'ект, які з моманту адкрыцця да 2006 года лічыўся дзявятай планетай Сонечнай сістэмы.
У 1978 годзе быў адкрыты Харон, спадарожнік Плутона. Наступны транснептунавы аб'ект, (15760) 1992 QB1, быў адкрыты толькі ў 1992 годзе — больш чым на 60 гадоў пазней Плутона.
Увогуле па стану на пачатак 2009 года вядома 1092 транснептунавых аб'екта з разнастайнымі характарыстыкамі.
Найбуйнейшымі вядомымі транснептунавымі аб'ектамі з'яўляюцца Эрыда, адкрытая ў 2005 годзе, і Плутон[1][2][3].
Памеры
правіцьНептун — самая далёкая вядомая планета Сонечнай сістэмы. Сярод ТНА маюцца, аднак, 4 карлікавыя планеты. На малюнку — параўнанне памераў найбуйнейшых ТНА і Землі. У прыведзенай ніжэй табліцы пералічаны транснептунавыя аб'екты з дыяметрам, які перавышае 800 км, і прыведзены іх параметры.
Аб'ект | Абс. зор. велічыня (H)[4] | Дыяметр, км | Тып | Колькасць спадарожнікаў |
---|---|---|---|---|
Эрыда | −1,19[5] | ~2340 | Аб'ект рассеянага дыска | 1 |
Плутон—Харон | −0,70 и 1 | 2320 и 1207 | Плутына | 3 |
Хаумеа | 0,00 | ~1600 | К'юбівана | 2 |
Седна | 1,58 | ~1600 | Аб'ект воблака Оарта | 0 |
Макемаке | −0,44 | ~1480 | К'юбівана | 0 |
Орк | 2,2 | ~946 | Плутына | 1 |
Квавар | 2,6 | ~890 | К'юбівана | 1 |
2002 TC302 | 3,8 | ~1145 | Іншыя
рэзаніруючыя аб'екты |
0 |
Варуна | 3,7 | ~800 | К'юбівана | 0 |
2002 UX25 | 3,6 | ~910 | К'юбівана | 0 |
2002 AW197 | 3,2 | ~890 | Аб'ект рассеянага дыска | 0 |
2007 OR10 | 1,7 | ~875 | Аб'ект рассеянага дыска | 0 |
Іксіён | 3,2 | ~820 | Плутына | 0 |
Прасторавае размеркаванне
правіцьНа дыяграме паказаны вялікія паўвосі і нахілы арбіт ТНА (уключаючы аб'екты пояса Койпера). У левай частцы для параўнання змешчаны кентаўры. Рэзанансныя аб'екты пазначаны чырвоным колерам.
Зноскі
- ↑ Рэдкае зацьменне пасварыла Плутон з плутоідам Архівавана 29 снежня 2010.
- ↑ Former 'tenth planet' may be smaller than Pluto - space - 08 November 2010 - New Scientist (англ.)
- ↑ Эрыда апынулася не большай за Плутона Архівавана 13 студзеня 2011.
- ↑ Для аб'ектаў Сонечнай сістэмы абсалютнай зорнай велічынёй H лічыцца такая бачная зорная велічыня, якую аб'ект меў бы, калі б знаходзіўся на адлегласці 1 а.а. ад Сонца і ад назіральніка, прычым назіральнік павінен бачыць поўную фазу аб'екта, для чаго яму (назіральніку) трэба знаходзіцца ў цэнтры Сонца.
- ↑ База даных JPL НАСА па малых целах Сонечнай сістэмы (136199)
Спасылкі
правіць- Спіс транснептунавых аб'ектаў (англ.). Праверана 29 снежня 2010.