Трыфорыум

(Пасля перасылкі з Трыфорый)

Трыфорыум, трыфорый — арачнае акно або арачны праём з трох і больш частак. Таксама аркада на другім ярусе цэнтральнага нефа раманскіх і гатычных храмаў, складзеная са здвоеных або строеных праёмаў[1], і вузкая галерэя за ёй у вялікіх гатычных храмах[2].

Галерэя з трыфорыямі. Касцёл Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску

Трыфорыумы характэрны заходне-еўрапейскай архітэктуры раманскага і гатычнага стыляў. Трыфорыумы-вокны пашыраны ў будынках несапраўднай готыкі, псеўдарускага стылю. Аздабляліся архівольтамі, вітражамі і ляпнымі арнаментамі. Прасценкі паміж праёмамі выконваліся ў выглядзе калон з базамі і капітэлямі.

Зноскі

  1. Плужников В. И. Термины российского архитектурного наследия от А до Я, а также Термины геральдики, Древнерусские религиозные монограммы, Расшифровки дат: Словарь-глоссарий — М.: «Искусство», 1995. (руск.)
  2. Трифорий (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць