Трэматадозы
Трэматадозы[2] (trematodoses) — глісныя хваробы чалавека і жывёл, выкліканыя смактунамі.
Трэматадозы | |
---|---|
Медыцынская спецыяльнасць | інфекталогія[d] і гельмінталогія |
ICD-9-CM | 121.8[1] і 121.9[1] |
Апісанне
правіцьУсе трэматадозы — біягельмінтозы. Першым гаспадаром паразіта заўсёды з’яўляецца малюск.
У чалавека ўзбуджальнікі паразітуюць у печані, падстраўнікавай залозе, кішэчніку, лёгкіх, у крыві, абумоўліваючы разнастайныя разлады.
Заражэнне адбываецца звычайна пры пападанні ўнутр лічынак з вадой і прадуктамі харчавання; пры апістархозе і метаганімозе — праз рыбу, пры параганімозе — праз крабаў і прэснаводных ракаў, пры фасцыялёзе — праз ваду і расліны; пры шыстасаматозах лічынкі паразітаў пранікаюць праз скуру падчас купання.
Распаўсюджанне
правіцьАпістархоз сустракаецца часцей у Заходняй Сібіры, параганімоз і метаганімоз — на Далёкім Усходзе, шыстасамоз — у трапічных краінах. Лячэнне залежыць ад віду трэматадозу.
Арыентыровачна на трэматадозы печані хворыя каля 17 млн чалавек. Асаблівы аспект складаюць паразітарна-анкалагічныя асацыяцыі трэматадозаў печані з канцэрагенезам. Напрыклад, у Расіі найбольшая частата халангіякарцыномы адзначаецца ў інтэнсіўных агменях апістархозу у Об-Іртышскім рэгіёне. Развіццё халангіякарцыомы пры трэматадозах печані — шматфактарны працэс, у якім паразіты гуляюць ролю стымулятараў злаякаснага росту.
Сімптомы
правіцьПры трэматадозах печані (апістархоз, кланархоз, фасцыялёз) развіваюцца хранічны халецыстахалангіт, гепатыт, панкрэатыт, магчымыя пашкоджанні розных аддзелаў страўнікава-кішачнага тракту, назіраюцца таксама неўралагічныя парушэнні. Характэрнай прыкметай мочапалавога шыстасамозу з’яўляецца «тэрмінальная гематурыя» (з’яўленне крыві ў канцы мачавыпускання) і дызузычныя разлады.
Шыстасомы таксама могуць ствараць умовы для ўзнікнення рака.
Прагноз
правіцьПрагноз залежыць ад узбуджальніка і органа-мішэні. Значная доля ускладненняў абумоўлена нетыповай лакалізацыяй гельмінтаў, што звязана са складанай міграцыяй і непрыстасаванасцю да існавання ў арганізме чалавека многіх з іх.
Прафілактыка
правіцьПрафілактыкай з’яўляецца ахова навакольнага асяроддзя ад забруджвання нечыстотамі, выкананне правіл асабістай гігіены, устрыманне ад ужывання ў недавараны выглядзе рыбы, ракаў і крабаў.
Спіс трэматадозаў чалавека
правіцьУ людзей апісаны каля 40 відаў трэматод. У лік трэматадозаў чалавека ўваходзяць:
- Апафалоз
- Алярыёз
- Апістархоз
- Артыфехінастамоз
- Гастрадыскаідоз
- Гетэрафіёз
- Дыкрацэліёз
- Кланархоз
- Метаганімоз
- Метархоз
- Нанафіетоз
- Натакатылідозы
- Параганімоз
- Парамфістаматыдозы
- Плагіярхоз
- Прастаганімоз
- Псеўдамфістамоз
- Уотсаніёз
- Фасцыялёз
- Фасцыялапсідоз
- Хімастлоз
- Цэркарыёз
- Шыстасамоз
- Эўрытрэмоз
- Эхінапарыфіёз
- Эўпарыфіёз
- Эхінастамоз
- Эхінахазмоз
Крыніцы
правіць- ↑ а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Трэматадозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 115
Літаратура
правіць- Дайтер А. Б., Тумка А. Ф. Паразитарные болезни. — Л.: Медицина. Ленингр. отд-ние, 1980. — С. 116. — 304 с. — (Библиотека среднего медработника).
- Озерецковская Н. Н., Зальнова Н. С., Тумольская Н. И. Клиника и лечение гельминтозов. — Л.: Медицина. Ленингр. отд-ние, 1985. — С. 95. — 184 с. — (Библиотека практического врача. Инфекционные и паразитарные заболевания).
- Тропические болезни / Под ред. Е. П. Шуваловой. М., 1989. С. 311.
- Никитин В. Ф. Желудочно-кишечные трематодозы жвачных. — М.: Агропромиздат, 1985. — 240 с.
- Скрябин К. И. Трематоды животных и человека. Т. 1 — 26. — М.; Л., 1947—1978
- Гинецинская Т. А. Трематоды, их жизненные циклы, биология и эволюция. — Л. 1968
- Жариков И. С. Трематодозы домашних животных. — Мн., 1970