Тэадор Ляцкі
пісар польны літоўскі
Тэадо́р Ля́цкі (? — верасень 1611) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, алхімік. Ротмістр войска Рэчы Паспалітай, пісар польны літоўскі (1601—1611).
Тэадор Ляцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Зяновіч | ||||||
Пераемнік | Геранім Пясецкі | ||||||
Смерць | 1611 | ||||||
Род | Ляцкія | ||||||
Бацька | Іван Іванавіч Ляцкі[d] | ||||||
Маці | Багдана з Палубінскіх[d] | ||||||
Жонка | Ізабела Бонарэлі дэ Равер (Bonarelli de Rovere) | ||||||
Дзеці | Ян Альфонс | ||||||
Званне | ротмістр |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік шляхецкага роду Ляцкіх уласнага герба «Цмок», унук (?) Івана Васілевіча. Меў сына Яна Альфонса Ляцкага.
У маладосці вандраваў па Францыі, Германіі, Італіі, Мальце, Нідэрландах, займаўся алхіміяй (у 1589 годзе ў Рыме спрабаваў ператварыць медзь у срэбра). Актыўны ўдзельнік вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629, Кірхгольмскай бітвы 1605.
Літаратура
правіць- Белы А. Ляцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 240. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.