Тэатральны куфар
«Тэатра́льны ку́фар» — міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў, які штогод ладзіцца Беларускім дзяржаўным універсітэтам з 2004 года. Дэвіз фестывалю — «Традыцыі. Пошук. Эксперымент». Штогод пастаноўкі фестывалю наведваюць каля 12 тыс. гледачоў. На пачатак 2015 г. за 11 гадоў існавання ў фестывалі бралі ўдзел тэатральныя студэнцкія калектывы з 60 краін свету[1].
«Тэатральны куфар» | |
---|---|
Жанр | п’еса |
Гады правядзення | з 2004 года |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Мова песень | Беларуская, англійская, руская |
Тэматыка | тэатр |
Лэйбл | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
theatre-fest.bsu.by |
ПераможцыПравіць
Год | Краіна | ВНУ | Тэатр | Спектакль |
2015 | Беларусь (Мінск) | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў | Тэатральная майстэрня «Студыёзусы» | «Вій»[ru] (2012, Наталля Варажбіт)[2] |
2014 | Іран (Тэгеран) | — | Тэатр «Папіён» | «Крэслы»[fr] (1952, Эжэн Іанеско)[3] |
2013 | Беларусь (Мінск) | Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур Беларусі | Трупа «Тэатральны квадрат» | «Мэнш-чалавек» (2006, Андрэй Шыманскі)[4] |
2012 | Літва (Вільнюс) | Вільнюскі ўніверсітэт дастасоўных навук | Тэатр «ПС09» | «Вечар з Чэхавым» (1959, Канстанцін Ліхачоў)[5] |
2011 | Расія (Екацярынбург) | — | Тэатр-студыя «Галёрка» | «Гупёшка» (2003, Васіль Уладзіміравіч Сігараў[ru])[6] |
2010 | Англія (Бат, графства Сомерсет) | Універсітэт Бат-Спа[en] | Тэатр «Рэмінгтанскі праект» | «Чырвоны пакой» (1979, Анджэла Картар)[7] |
2009 | Беларусь (Менск) | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | Драматычны тэатр «На балконе» | «Зімы не будзе» (2005, Віктар Іосіфавіч Альшанскі[ru])[8] |
2008 | Расія (Масква) | Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт | Маскоўскі адчынены студэнцкі тэатр[ru] | «Сірано»[fr] (1897, Эдмон Растан)[9] |
2007 | Беларусь (Мінск) | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў | Тэатр-студыя «Сёмы паверх» | «Свінскія выбрыкі» (2006, Аляксандр Богдан)[10] |
2006 | Літва (Вільнюс) | Вільнюскі тэхнічны ўніверсітэт[lt] | Тэатр-студыя «Палепэ» | «Касцюм»[en] (1958, Рэй Брэдберы)[11] |
2005 | Беларусь (Полацк, Віцебская вобласць) | Дом культуры Полацка | Тэатр «Пілігрым» | «Не пакідай мяне» (2005, Аляксей Дудараў) |
2004 | Расія (Санкт-Пецярбург) | Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт | Цэнтр эстэтычнага выхавання і развіцця асобы | «Казка»[en] (1926, Уладзімір Набокаў)[12] |
ГісторыяПравіць
29 верасня 2004 г. у будынку Ліцэя БДУ (Мінск, вул. Ульянаўская, д. 8) пачаўся першы фестываль «Тэатральны куфар», у якім да 3 кастрычніка паўдзельнічалі 11 тэатраў[13] з 4 краін Еўропы (Англія, Беларусь, Расія і Швейцарыя)[14]. На адкрыцці фестывалю яго ўдзельнікаў вітаў рэктар БДУ Васіль Стражаў[15]. Мастацкім кіраўніком фестывалю выступіў Сяргей Турбан. 27 верасня 2005 г. у Ліцэі БДУ ўрачыста адкрылі 2-і Міжнародны фестываль студэнцкай тэатральнай творчасці «Тэатральны куфар». Да 2 кастрычніка 2005 г. у фестывалі паўдзельнічалі тэатры з 6 краін Еўропы (Беларусь, Іспанія, Літва, Расія, Славенія і Швейцарыя) і 1 краіна Афрыкі (Нігерыя). Выступленні прайшлі на пляцоўках Ліцэя БДУ, філалагічнага факультэта БДУ і ў галоўным корпусе Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта[16].
6-11 кастрычніка 2008 г. адбыўся 5-ы Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар», на якім 19 студэнцкіх тэатраў з 9 краін Еўропы (Беларусь, Літва, Нідэрланды, Германія, Расія, Сербія, Украіна, Францыя і Эстонія) і 1 краіна Азіі (Ізраіль) выступілі з 20 спектаклямі. Адбор ажыццяўляўся з амаль 50 заявак на ўдзел. Трупы тэатраў налічвалі каля 300 акцёраў. Журы ўключала прадстаўнікоў з 5 дзяржаў Еўропы (Беларусь, Брытанія, Латвія, Славенія, Францыя) і 2 дзяржаў Паўночнай Амерыкі (ЗША, Канада). На чале журы стаяў старшыня Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў (МАУТ) Жан-Жак Лару (Канада). У сувязі з працягам бясплатнага допуску гледачоў у Ліцэі БДУ спектаклі праходзілі пры перапоўненых залах (звыш 500 месцаў). На закрыцці фестывалю 11 кастрычніка 2008 г. выдалі па-беларуску і па-англійску зборнік «Бібліятэчка» з 5 п’есамі беларускіх драматургаў, якія раней не друкаваліся[17]. Агульны лік гледачоў склаў каля 12 тыс. чалавек[18].
28 верасня — 3 кастрычніка 2009 г. прайшоў 6-ы Міжнародны фестываль «Тэатральны куфар», на якім паказалі 22 пастаноўкі тэатраў з 11 краін Еўропы (Англія, Беларусь, Бельгія, Латвія, Літва, Германія, Польшча, Расія, Славенія, Сербія і Эстонія), 2 краін Азіі (Іран, Турцыя) і 1 краіна Паўночнай Амерыкі (Мексіка)[19]. Сярод пастановак адсутнічалі спектаклі на беларускай мове[20]. 27 верасня — 2 кастрычніка 2010 г. на 7-ым фестывалі «Тэатральны куфар» беларускамоўныя спектаклі адсутнічалі паўторна, хоць удзел бралі 4 тэатры з Беларусі. Агулам прыехалі тэатры з 16 краін[21].
25 верасня — 2 кастрычніка 2011 г. адбыўся 8-ы фестываль «Тэатральны куфар» з удзелам 29 тэатраў з 12 краін Еўропы (Беларусь, Латвія, Літва, Нідэрланды, Германія, Польшча, Расія, Славенія, Сербія, Украіна, Харватыя і Эстонія), 2 краін Азіі (Грузія, Ізраіль), 1 краіна Афрыкі (Марока) і 1 краіна Паўднёвай Амерыкі (Бразілія). Упершыню на фестывалі ўвялі платныя білеты па 10 тыс. рублёў ($1,77)[22] за месца незалежна ад размяшчэння ў зале. З 13 пастановак ад тэатраў Беларусі на беларускай мове прайшлі 2 (15%): «Афарызм» паводле Уладзіміра Караткевіча (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт) і «Ігрышча» паводле Якуба Коласа (Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт)[23]. У 2011 годзе фестываль стаў уладальнікам сярэбранага медаля прафесійнага конкурсу «Брэнд года».
2-6 ліпеня 2012 г. 9-ы фестываль прайшоў з удзелам тэатраў з 6 краін Еўропы (Балгарыя, Беларусь, Літва, Расія, Украіна, Францыя), 3 краін Азіі (Грузія, Кітай, Філіпіны) і 2 краін Амерыкі (ЗША, Уругвай). З 70 спектакляў адбор для паказу прайшлі 13 заявак. Цана ўваходнага білета склала 23 тыс. рублёў[24] ($2,76). 4 ліпеня 2012 г. у Палацы культуры прафсаюзаў тэатр БДУ «На балконе» прадставіў беларускамоўную пастаноўку «Кругі» («Колы») паводле п’есы Уладзіміра Боські[25]. Фестываль упершыню прайшоў улетку для спалучэння з адначасным 9-м Сусветным кангрэсам Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх тэатраў (МАУТ) у Мінску, на які з’ехаліся прадстаўнікі 35 краін[26]. 23-28 верасня 2013 г. 10-ы «Тэатральны куфар» адбыўся пры ўдзеле тэатраў з 14 дзяржаў Еўропы (Беларусь, Бельгія, Брытанія, Грэцыя, Латвія, Літва, Македонія, Малдова, Германія, Польшча, Расія, Славенія, Францыя і Эстонія), 3 дзяржаў Азіі (Бангладэш, Грузія, Турцыя) і 1 дзяржавы Паўночнай Амерыкі (Канада). На фестывалі паставілі 28 спектакляў. У выніку за 10 гадоў удзельнікамі фестывалю сталі тэатры з 55 краін[27].
На пачатак 2015 г. за 11 гадоў існавання ў фестывалі бралі ўдзел тэатральныя студэнцкія калектывы з 60 краін свету[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Заяўкі на міжнародны фестываль «Тэатральны куфар-2015» прымаюцца да 1 мая , БелТА (22 студзеня 2015). Праверана 14 ліпеня 2016.
- ↑ Надзея Нікалаева. Гэты неўміручы «Вій» // Звязда : газета. — 12 снежня 2015. — № 241 (28099). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Захар Шчарбакоў. Гран-пры фестывалю «Тэатральны куфар» атрымаў спектакль «Крэслы» іранскага тэатра «Папіён» , БелаПАН (29 верасня 2014). Праверана 14 ліпеня 2016.
- ↑ Марына Носава. Гран-пры фестывалю «Тэатральны куфар — 2013» атрымаў беларускі спектакль «Мэнш-Чалавек» , БелаПАН (30 верасня 2013). Праверана 14 ліпеня 2016.
- ↑ Анастасія Янушэўская. Гран-пры 9-га фестывалю «Тэатральны куфар» атрымаў тэатр Універсітэта прыкладных навук з Вільнюса , БелаПАН (9 ліпеня 2012). Праверана 14 ліпеня 2016.
- ↑ БелаПАН. Галоўны прыз «Тэатральнага куфра» атрымалі расіяне , Беларускія навіны (2 кастрычніка 2011). Праверана 14 ліпеня 2016.
- ↑ Вольга Чайкоўская. Новыя звесткі пра чалавека // Чырвоная змена. — 6 кастрычніка 2010. — № 37 (15640). — С. 1-2.
- ↑ Таццяна Дарашчонак. Гран-пры фестывалю «Тэатральны куфар — 2009» атрымаў спектакль тэатра БДУ , БелаПАН (5 кастрычніка 2009). Праверана 14 ліпеня 2016.
- ↑ Таццяна Дарашчонак. Галоўную ўзнагароду міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар — 2008» атрымаў тэатр МДУ , БелаПАН (13 кастрычніка 2009). Праверана 13 ліпеня 2016.
- ↑ Надзея Нікалаева. «Свінскія выбрыкі» // Чырвоная змена. — 19 кастрычніка 2007. — № 43 (15494). — С. 2.
- ↑ Надзея Нікалаева. «Тэатральны куфар-2006» вызначыў пераможцаў // Звязда : газета. — 13 кастрычніка 2006. — № 225 (25814). — ISSN 1990-763x.
- ↑ Скрынка Пандоры // Наша ніва : газета. — 8 кастрычніка 2004. — № 37 (395). — С. 1, 13. — ISSN 1819-1614.
- ↑ Вікторыя Аскера. Чараўніцтва і дэмакратызм маладога тэатра // Літаратура і мастацтва : газета. — 11 снежня 2015. — № 49 (4849). — С. 1, 8. — ISSN 0024-4686.
- ↑ Тэгеранскі тэатр «Папіён» атрымаў Гран-пры фестывалю «Тэатральны куфар» , БелТА (29 верасня 2014). Праверана 14 ліпеня 2016.
- ↑ Фотагалерэя 2004 , «Тэатральны куфар» (2012). Праверана 14 ліпеня 2016.
- ↑ Марыя Касцюковіч. 7 краін у адным «Куфры» // Звязда : газета. — 30 верасня 2005. — № 190 (25522). — ISSN 1990-763x.
- ↑ Дар’я Прышчэпава. Маленькі юбілей вялікага фестывалю // Чырвоная змена. — 17 кастрычніка 2008. — № 41 (15545). — С. 1.
- ↑ Кацярына Саладуха. Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар» , Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (4 кастрычніка 2009). Праверана 14 ліпеня 2016.
- ↑ Надзея Нікалаева. Гран-пры «Тэатральнага куфра» — у беларусаў // Чырвоная змена. — 9 кастрычніка 2009. — № 38 (15592). — С. 1.
- ↑ У праграме фестывалю «Тэатральны куфар» няма ніводнага спектакля на беларускай мове , БелаПАН (28 верасня 2009). Праверана 14 ліпеня 2016.
- ↑ Андрэй Смятаннікаў. «Тэатральны куфар»: зноў беларускай мовы няма , Generation.by (20 верасня 2010). Праверана 14 ліпеня 2016.
- ↑ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2011 год (верасень — 5642,01 руб. за долар) , Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (2012). Праверана 14 ліпеня 2016.
- ↑ Алесь Безухер. Фэст «Тэатральны куфар» стаў платным , Generation.by (20 верасня 2011). Праверана 14 ліпеня 2016.
- ↑ Вераніка Молакава. Душа ў куфры // Чырвоная змена. — 5 ліпеня 2012. — № 12 (15698). — С. 3.
- ↑ Фестываль студэнцкіх тэатраў Тэатральны куфар 2012 (поўны расклад) , Альтэрнатыўная маладзёжная платформа (18 чэрвеня 2012). Праверана 14 ліпеня 2016.
- ↑ І звон, і джаз // Культура : газета. — 23 чэрвеня 2012. — № 25 (1048).
- ↑ Анастасія Салановіч. Пачаўся прыём заявак на ўдзел у фестывалі «Тэатральны куфар» , БелаПАН (11 студзеня 2014). Праверана 14 ліпеня 2016.
СпасылкіПравіць
- Тэатральны куфар , Generation.by (20 верасня 2011). Праверана 14 ліпеня 2016.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |