Удзельнік:Tomasz Bladyniec/Валянцін Уладзіміравіч Цішко

Tomasz Bladyniec/Валянцін Уладзіміравіч Цішко
Нараджэнне 23 ліпеня 1989
Маладзечна

Валянцін Уладзіміравіч Цішко (нар. 23 ліпеня 1989 ў Маладзечне) − беларускі хрысціянскі і палітычны дзеяч, актывіст руху ЛГБТ, паэт і пісьменнік; член Партыі БНФ, у 2011 годзе старшыня маладзечанскага аддзялення Моладзі БНФ, за студзеня 2013 года каардынатар Культурна-асветніцкага праекту Рух ЛГБТ-хрысціян Беларусі «Mysterium Fidei», за жніўня 2013 года дыякан некананічнай Грэчаскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Амерыкі і Канады, адзіны іерадыякан гэтай царквы ў Беларусі; абкладзены малой анафемай Каталіцкага касцёла.

Біяграфія правіць

 
Сяргей Гаек, які абклаў Валанціна Цішко малой анафемай

Нарадзіўся 23 ліпеня 1989 года ў горадзе Маладзечна, у Мінскай вобласці БССР, СССР[1]. Яго дзед, паводле яго, быў заўзятым камуністам, але бацькі мелі больш памяркоўны светапогляд[2]. У 2007 годзе скончыў Сярэднюю школу нумар 11[1]. Прайшоў катэхетычныя курсы ў Беларусі, пасля чаго ўступіў у духоўную семінарыю ў Івана-Франкоўску ва Ўкраіне[3] як сэмінарыст Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы[4]. У часе, калі атрымліваў там навуку, ён быў абвінавачаны ў немаральных паводзінах, між іншым у гомасексуальнасці. У выніку пакінуў семінарыю і быў абкладзены малой анафемай апостальскім візітатарам грэка-каталіцкіх касцёлаў у Беларусі, Сяргеем Гаекам[3]. У 2009 годзе пачаў завочную вучобу на бухгалтара[1][2] у Маладзечанскім гандлёва-эканамічным каледжы[1]. Працаваў як грузчык у дзяржаўнай краме[2], прадаўца будаўляных матэрыялаў і шкларэз[3]. Хутка пасля таго пераселіўся ў Мінск[5]. Пад канец 2011 і напачатку 2012 года супрацоўнічаў з інфармацыйным інтэрнэт-парталам Заўтра тваёй краіны, для якога рабіў інтэрв'ю з Рыгорам Барадуліным[6], Вячаславам Кебічам і Станіславам Шушкевічам[7]. Працаваў таксама для інтэрнэт-партала kraj.by[8].

Палітычная дзейнасць правіць

Валянцін Цішко з'яўляўся членам Партыі БНФ[9] і яе маладзёжнай арганізацыі - Моладзі БНФ[10]. У 2010 годзе збіраўся кандыдаваць ад Партыі БНФ ў мясцовых выбарах ў Маладзечанскі раённы савет дэпутатаў. Паводле адной з крыніц, партыя адмовіла яму гэтай магчымасці з-за яго адкрытай гомасексуальнасці[9]. На пазачарговым сходзе Партыі БНФ 29 мая 2010 года ў Мінску Цішко абвінаваціў старшыню Моладзі БНФ, Анрэя Крэчку і Францішка Вячорку у дзейнасці на шкоду і раскол у партыі, а таксама звярнуўся выдаліць іх з арганізацыі. Унёсак аднак не быў разгледжаны[10]. У часе прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе Цішко быў кіраўніком ініцыятыўнай групы ў Маладзечне кандыдата ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва[11]. У часе, калі веў кампанію ў гэтым горадзе, шматразова звяртаў увагу на неправільнасці і цяжкасці, якія на яго погляд улада стварала кандыдатам ад апазіцыі[12][13][11][14]. У 2011 годзе Цішко з'яўляўся старшынёй маладзечанскага аддзялення Моладзі БНФ[15]. Застаючыся членам Партыі БНФ, у маі 2012 года зарганізаваў разам з Сяргеям Андросенкай мітынг каля галоўнага офісу партыі, пратэстуючы супраць гамафобскіх выказванняў некаторых людзей з яе кіраўніцтва[16].

Рэлігійна-грамадская дзейнасць правіць

Падчас візыты ў Кіеве, звязанай з мерапрыемствам асяроддзяў ЛГБТ, якое там праходзіла[3], Валянцін Цішко пазнаёміўся з Уладзімірам Вільде, япіскапам переяслаўскім і багуслаўскім, экзархам Украіны[17] Грэчаскай аўтакэфальнай праваслаўнай царквы Амерыкі і Канады. Гэтая царква прыязна адносіцца да гомасексуалаў[18]. З гэтага часу Цішко і Вільде регулярна кантачылі і сустракаліся[3]. 23 студзеня 2013 года Валянцін Цішко стаў каардынатарам Культурна-асветніцкага руху ЛГБТ-хрысціян „Mysterium Fidei”, у склад якога ініцятыўнай групы ўваходзяць праваслаўныя, каталікі і вуніяты. Афіцынай мэтай Руху з'яўляецца змена адмоўнага стаўлення цэркваў да гамасэксуальнасці[5]. Паводле словаў Цішко арганізацыя ў 2014 годзе лічыла пятнаццасць членаў ва ўсей Беларусі[3]. У красавіку 2013 года Цішко звярнуўся з пратэстам да гарадзенскага ксяндза Казіміра Жыліса супраць яго выказвання, што каталіцкі касцёл павінен заявіць анафему геяў і лесбіянак[19]. З 2011 года Цішко шматразова прасіў улады Беларусі замяніць яму абавязковую ваенную службу на альтэрнатыўную службу грамадзянскую. Такую магчымасць гарантіруе яму канстітуцыя Беларусі, аднак улада не дала яму дазвол. З-за таго, 1 ліпеня 2013 года Валянін Цішко заявіў, што адмаўляецца ад грамадзянства Беларусі[20].

У жніўні 2013 года, падчас 6. Форуму ЛГБТ-хрысціян Сярэдняй Азіі і Ўсходняй Еўропы, Валянцін Цішко быў пазначаны дыяканам. Пазначэнне зрабіў Уладзімір Вільде[18]. У 2014 годзе заставаўся адзіным ў Беларусі ерадыяконам Грэчаскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Амерыкі і Канады. Быў бязпрацоўны[3].

Літаратурная творчасць правіць

Валянцін Цішко з'яўляецца аўтарам вершаў і апавяданняў. Першы верш напісаў ва ўзросце 13 год, а да 2010 года стварыў каля 50 вершаў і шмат апавяданняў. Тварыць у беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. З 2005 года супрацоўнічае з паэтычным аб'яднаннем Агмень. Тры яго творы: Пераклад Б. Ахмадулінай, Калыханка для Альжбеты і Адзінокае прызнанне былі выдадзеныя ў 2010 годзе ў зборе вершаў пад тытулам Агмень[1].

16 мая 2015 года Валянцін Цішко атрымаў прэмію за 3. месца ў канкурсе літэратараў зарганізаваным ў рамках моладзевага фэсту творчых ініцыятываў Час жыць! у Маладзечне[8].

Асабістае жыццё правіць

Валянцін Цішко з'яўляецца гомасексуалам і адкрыта гаворыць пра сваю арыентацыю. У мінулым ён быў у адносінах з мушчынай, аднак разышоўся з ім з-за розніц поглядаў у пытанні рэлігіі. Паводле яго словаў ён захоўвае цэлібат, але хацеў б закахацца і ўзяць шлюб; аднак ён гэта не зробіць, таму што грамадства сёння не ўспрымае святара, які знаходзіцца ў шлюбе з мужчынай[3].

Погляды правіць

У Валянціна Цішко рэзка адмоўнае стаўленне да цяперашняй палітычнай сістэмы у Беларусі. Ён кажа, што імкнецца змагацца за нежалежнасць краіны. Цішко - прыхільнік узмацнення пазіцыі беларускай мовы. Ён адкідвае афіцыйную, навучаную ў школах версыю гісторыі і кажа, што яго краіна ніколі не сябравала з Расіяй, але была разменнай манетай дла Расійскай імпрерыі і буфорнай дзяржавай для СССР. На яго погляд быць беларусам - небязпечна, але ён пагаджаецца на гэтую небязпеку з радасцю і пачуццём абавязку. На сфарміраванне яго поглядаў паўплывала між іншым яго настаўніца беларускай мовы ў школе, якая разпавядала на занятках пра творчасць беларускіх літератараў спаза афіцыйнай праграмы, а таксама візыты ва Украіне, дзе прымусіла яго задумацца нашмат мацнейшая пазіцыя роднай мовы за Беларусь[2].

Цішко лічыць, што ў шматлікіх святароў і вернікаў неправільны падыход да Бібліі. Яна была напісана паэтычнай мовай і не трэба адносіцца да яе як да метадыкі. Адначасова Цішко лічыць, што да хрысціян адносіцца толькі Новы Запавет, таму што Стары Запавет быў напісаны для людзей, якія толькі чакалі прыходу Месія. Цішко лічыць папу рымскага Францыска цікавай асобай з-за яго выказванняў, якія намякалі, што каталіцкі касцёл павінен прадумаць змены ў сваіх адносінах да раду спраў. Адначасова, у Цішко ёсць неадназначныя думкі наконт патрыярха Кірыла І, таму што, паводле яго, некаторыя праваслаўныя святары гавораць, што на патрыяршым троне сеў садаміт. Паводле Цішко хрысціяне - члены супольнасці ЛГБТ з'яўляюцца апазіцыяй ў апазіцыі, таму што не ўспрымаюць іх ані хрысціяне, ані супольнасць ЛГБТ. Гэта група, якой ненавідзяць усе - грамадства, самі геі, хрысціяне і ўсе астатнія[3].

Зноскі

  1. а б в г д Валянцін Цішко. Цішко Валянцін // Агмень. Зборнік вершаў паэтычнага аб'яднання «Агмень». — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 94−95. — ISBN 978-985-6930-84-6.
  2. а б в г Валянцін Цішко: “Люблю Беларусь”. budzma.by (9 снежня 2009). Праверана 18 лютага 2016.
  3. а б в г д е ё ж з Шведович, Влад. Каково это: быть священником-геем в Беларуси (руск.). kyky.org. Праверана 18 лютага 2016.
  4. "Аблачыны ў семінарыстаў" (PDF). Царква (3 (54)): 49. 2007.
  5. а б Беларускія хрысціяне-геі арганізавалі сваю суполку. Наша Ніва (23 студзеня 2013). Праверана 19 лютага 2016.
  6. Цішко, Валянцін. За званне “народны паэт” Рыгор Барадулін атрымлівае 12 долараў да пенсіі. Заўтра тваёй краіны (15 лістапада 2011). Праверана 19 лютага 2016.
  7. Цішко, Валянцін. Чаму да гэтага часу няма помніка забітым у Курапатах? (фота). Заўтра тваёй краіны (11 студзеня 2012). Праверана 19 лютага 2016.
  8. а б Сушко, Катерина. Корреспондент Край.бай Валентин Тишко стал призером литературного конкурса на фестивале «Время жить!» в Молодечно (ФОТО) (руск.). kraj.by (19 мая 2015). Праверана 17 лютага 2016.
  9. а б Оппозиционного активиста Валентина Тишко заставили отказаться от участия в выборах в местные советы. (руск.). Белорусский Баран (16 сакавіка 2010). Праверана 22 лютага 2016.
  10. а б Рыгор Кастусёў пойдзе ў прэзыдэнты ад партыі БНФ. Радыё Свабода (29 мая 2010). Праверана 22 лютага 2016.
  11. а б Маладэчна: блытаніна з месцамі для пікетавання – наўмысная?. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (5 кастрычніка 2010). Праверана 22 лютага 2016.
  12. Маладэчна: у выканкам завезены агітацыйныя плакаты Лукашэнкі (фотафакт). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (15 лістапада 2010). Праверана 22 лютага 2016.
  13. Маладэчна: спроба сарваць пікет з удзелам Аляксандра Мілінкевіча. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (28 кастрычніка 2010). Праверана 22 лютага 2016.
  14. Маладэчна: на просьбу забяспечыць захаванасць агітацыйных матэрыялаў – выклікалі міліцыю. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (13 снежня 2010). Праверана 22 лютага 2016.
  15. У Маладзечне дэмантавалі памятны знак «Пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі». Радыё Свабода (13 красавіка 2011). Праверана 22 лютага 2016.
  16. Гей-актывісты, пратэстуючы супраць гамафобіі лідараў БНФ, падалі заяву на пікетаванне партыі. gaybelarus.org (17 красавіка 2012). Праверана 22 лютага 2016.
  17. Белорусский ЛГБТ-активист стал диаконом (руск.). gayby.net (1 верасня 2013). Праверана 23 лютага 2016.
  18. а б Владимир (Вильде), епископ Переяславский и Богуславский (руск.). Иерархия литургических церквей. Праверана 23 лютага 2016.
  19. Хрысціянін-гей Валанцін Цішко патэлефанаваў гродзенскаму гамафобнаму ксяндзу. gaybelarus.org (19 красавіка 2013). Праверана 23 лютага 2016.
  20. Призывник, которому не дают пройти альтернативную службу, отказывается от белорусского гражданства (руск.). Альтернативная гражданская служба. Праверана 23 лютага 2016.